Айстэ Радзевічэне

Летувіская сьпявачка

А́йстэ Радзевічэ́не (па-летувіску: Aistė Radzevičienė), у дзявоцтве Сьмілгевічу́тэ (лет. Aistė Smilgevičiūtė; нар. 29 кастрычніка 1977, Плунгяны, Летува) — летувіская сьпявачка. Выступае ў жанры фолку, джазу, поп-року. З 1996 у складзе музычнага гурту «Skylė».

Айстэ Радзевічэне
Aistė Radzevičienė
Aiste Smilgeviciute 2011.JPG
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1977 (44 гады)
Месца нараджэньня Плунгяны, ЛетССР, СССР
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, аўтарка песень
Жанры фолк, джаз, поп-рок
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Айсьце
Супрацоўніцтва Skylė
Erdvė
Лэйблы Via Artis
Сайт skyle.lt

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Айстэ Сьмілгевічутэ скончыла Віленскі ўнівэрсытэт.

У 1999 року прадстаўляла Летуву на Эўрабачаньні ў Ізраілі з фолк-песьняй «Strazdas» (па-беларуску: дрозд-сьпявун) на жамойцкім дыялекце і заняла 20-е месца з 13 пунктамі.

ДыскаграфіяРэдагаваць

  • Aistė po vandeniu (Айстэ пад вадой, 1996)
  • Sakmė apie laumę Martyną (Казка пра фею Мартыну, 1996)
  • Strazdas (Дрозд-сьпявун, 1999, самотнік)
  • Tavo žvaigždė (Your Star, 2000, самотнік)
  • Babilonas (Бабілён, 2000)
  • Užupio himnas (Гімн Зарэчча, 2001)
  • Nepamirštoms žvaigždėms (Незабытым зоркам, 2003)
  • Povandeninės kronikos (Падводныя хронікі, 2007)
  • Sapnų trofėjai (Трафеі сьненьняў, 2009)
  • Broliai (Браты, 2010)
  • Vilko Vartai (Ваўчыная брама, 2015)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

Папярэднік
Авідыюс Вішняўскас
«Lopšinė mylimai»
 
Летува на конкурсе песьні Эўрабачаньне
1999
Наступнік
Skamp
«You Got Style»