Азначэньне (часьціна сказу)

дадатковая часьціна сказу

Азначэ́ньнедаданая часьціна сказу, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні «які?, чый?».

Азначэньні бываюць:

  • дапасаваныя
  • недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэньні

рэдагаваць

Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеньнікамі, дзеепрыметнікамі: Я песьні бяру свае ў дальні паход. (М. Танк). Недзе далёка за лугам успыхнулі першыя зоркі. (А. Чарнышэвіч). Схіляецца долу дасьпелае жыта. (К. Буйло).

Недапасаваныя азначэньні

рэдагаваць

Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца ўскоснымі склонамі назоўнікаў і займеньнікаў (з прыназоўнікамі ці бязь іх): Стук дзятла й зязюлі крык сустрэў вясёлае раньне. (А. Куляшоў). Вершы паэта — гэта яго біяграфія. (А. Вялюгін).

Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі — прыслоўем і неазначальным[a] дзеясловам: Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясьмелая. (К. Чорны). Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. (Я. Колас).

Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:

  • спалучэньнем назоўніка ў родным склоне з прыметнікам: Дзе-нідзе паміж травы рдзелася мутна-меднага колеру балотная рудаўка. (З. Бядуля). Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек сярэдніх год. (Я. Колас).
  • спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: А дарога ў пяць нітак павіваецца, бяжыць. (Я. Колас).
  • спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: Сяргей Карага бледны, з памутнелымі вачыма, стаяў, прыпёршыся да сьцяны. (Я. Колас). На посьцілцы ляжаў чалавек зь бледным нерухомым тварам (М. Лынькоў).
  • спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: Я вярнуўся дадому з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны).

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Або па-іншаму інфінітыў