Адміністрацыя Ленінскага раёну (Менск)

Адміністра́цыя Ле́нінскага раё́ну Ме́нска — управа Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту па Ленінскім раёне Менску.

Адміністрацыя Ленінскага раёну Менска
Відвыканаўчая
Праўны стандзяржаўная ўстанова
Задачавыкананьне мясцовага бюджэту
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеМенск
Дзейнічае ў месцахЛенінскі раён Менску
Службовыя мовыбеларуская, расейская
Галоўная ўправаМенскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Зьвязаныя службыЛенінская РУУС Менску, Суд Ленінскага раёну Менску
Колішняя назваВыканкам Савету народных дэпутатаў Ленінскага раёну Менска

Мінуўшчына

рэдагаваць

За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Ленінскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Ленінскага раёна места Менск. Аднак да галасаваньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:

  • грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
  • узрост 18 гадоў і болей
  • мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
  • членства ў КПБ (да распаду СССР)

Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.