Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Турэччыны
Турэччына падзяляецца на 81 ілаў (правінцыяў). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго Паводле стану на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтар іла разьмешчаны ў яго цэнтральным раёне (па-турэцку: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна ў статыстычных мэтах ілы згрупаваныя ў 7 рэгіёнаў.
Палітычнае кіраваньне ілам ажыцьцяўляе прызначаны ўрадам губэрнатар (валі). Рэзыдэнцыя губэрнатара называецца вілает, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэньня самой правінцыі. Гаспадарчае кіраваньне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (па-турэцку: büyükşehir belediyesi başkanı).