Адзін дома

фільм ЗША 1990 року

«Адзі́н до́ма» (па-ангельску: Home Alone) — амэрыканская калядная кінакамэдыя 1990 року рэжысэра Крыса Каламбуса. Маколі Калкін — выканаўца галоўнай ролі 8-гадовага хлопчыка Кевіна Маккалістэра, забытага дома сямейнікамі, якія зьляцелі на Раство ў Парыж. Яму даводзіцца супрасьцстаяць двум злодзеям (Джо Пэшы і Дэніел Стэрн).

Адзін дома
Home Alone
Жанр кінакамэдыя[1][2][3][…], сямейны фільм[d][4], прыгодніцкі фільм і калядны фільм[d][5][6]
Рэжысэр Крыс Каламбус
Сцэнарыст Джон Г’юз
Прадусар Джон Г’юз
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямс
Апэратар Джуліё Мэкат
Мантаж Раджа Госнэл
Вытворчасьць 20th Century Fox
Распаўсюд Mokép[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 16 лістапада 1990 (34 гады таму)
Працягласьць 103 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $18 млн[7]
Прыбытак $476,7 млн[7]
Наступны Сам дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку[d]
Старонка на IMDb

«Адзін дома» да 2011 року трымаў першае месца сярод самых прыбытковых камэдыйных фільмаў ЗША і да 2018 — першае месца сярод самых прыбытковых калядных фільмаў[8][9].

За 1-й часткай выйшлі чатыры працягі.

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Сям’я Маккалістэраў зьбіраецца на Раство ў Парыж, зьбіраючы рэчы ў хаце Пітэра ды Кэйт у прадмесьці Чыкага наконадні вылету. Іхні малодшы сын Кевін — аб’ект насьмешак старэйшых дзяцей. За правіну яго выганяюць на гарышча, дзе ён ад крыўды жадае, каб ягоная сям’я зьнікла. Уночы з-за буры адключаецца электрычнасьць, будзільнік Маккалістэраў своечасова не спрацоўвае, яны спазьняюцца і ў ліхаманкавых зборах забываюць Кевіна.

Кевін прачынаецца і, не знайшоўшы ніводнага чалавека, уяўляе, што ягонае жаданьне спраўдзілася. Аднак неўзабаве яго настрашвае сусед, Стары Марлі, які па чутках — сэрыйны забойца, што забіў уласную сям’ю; пазьней зьяўляюцца два збойцы, Гэры ды Марв, якія рабуюць суседзкія хаты ды пакрысе набліжаюцца да Маккалістэравага дому. Кевін уводзіць іх у зман, каб яны падумалі, што сям’я засталася дома, аднак гэта толькі дае адтэрміноўку.

У палёце Кэйт нарэшце заўважае адсутнасьць Кевіна і, прыляцеўшы ў Парыж, вырашае вяртацца; аднак на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Пітэр з сям’ёй застаецца ў братавай кватэры ў Парыжы, а Кэйт знаходзіць рэйс да Пэнсыльваніі; аднак і адтуль да Чыкага ўсе квіткі распрададзеныя…

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Адзін домасховішча мультымэдыйных матэрыялаў