Доміца

(Перанакіравана з «Агтэлек»)

До́міца (па-славацку: Domica) — найбуйнейшая пячора Славацкага карсту ў паўднёвай Славаччыне. Частка пячорнай сыстэмы Барадла-Доміца (працягласьць ходаў 23,9 км, глыбіня — 116м)[1], разьмешчанай на граніцы з Вугоршчынай. Працягласьць славацкай часткі 5.3 км[2], зь якіх 1600 м абсталяваныя для наведваньняў турыстамі.

Доміца
анг. Caves of Aggtelek Karst and Slovak Karst[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Краіна Славаччына
Тып прыродны
Крытэры viii
ID 725-858
Рэгіён[~ 2] Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1995 (19)

У 1995 годзе Доміца была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў якасьці часткі пячораў Агтэлецкага і Славацкага карстаў.