Агнеш

рака ў Беларусі

Агне́ш, Агнеж — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 13 км. Плошча водазабору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰.

Рака
Агнеш
Агульныя зьвесткі
Выток возера Заляшна
Вусьце возера Езярышча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 13 км
Плошча басэйну 48 км²
Нахіл воднай паверхні 2,6 ‰

Выцякае з возера Заляшна, працякае па Лучоскай нізіне. Упадае ў возера Езярышча на паўднёвым усходзе. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку да вёскі Горкі (4,6 км) і ў нізкай плыні (на 4,1 км угару ад вусьця)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 31

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 31