Авэнтын (па-лацінску: Aventinus) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні — Вялікі Авэнтын (вышыня 46 мэтраў) і Малы Авэнтын (вышыня 43 мэтры), падзеленыя лагчынай.

Паводле паданьня, на Авэнтын і Ватыканскія горы сыходзілі плебэі ў час барацьбы з патрыцыямі. З 450-х гадоў да н. э. землі Авэнтына былі падзеленыя паміж плебэямі. У X стагодзьдзі на гэтым пагорку знаходзіўся кляштар сьвятога Аляксея, у якім нейкі час жыў Бруна Квэрфурцкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць