Авачынская Сопка
вулькан на Камчатцы (Расея)
Авачынская Сопка — дзеючы вулькан на паўднёвым усходзе Камчаткі, паблізу Петрапаўлаўску-Камчацкага. Вышыня 2741 м. Цэнтральны конус зь юным кратарам высіцца ў старажытным кратары. Складзены андэзітавымі і базальтавымі лавамі, туфамі, дзындрамі і попелам. З 1730-х гг. было 15 вывяржэньняў, найноўшыя ў 1926, 1938 (тры), 1945. На вышыні 1000 м разьмешчана вульканалагічная станцыя.