Абмеркаваньне шаблёну:ФутболТабліцаГрупаўЛЧфарматуда2024

Апошні каментар: 24 жніўня 2022, ад удзельніка Dymitr у тэме Прызначэньне

Прызначэньне

рэдагаваць

Не зусім разумею, што робіць гэты шаблён. Каб стварыць табліцу для групы з 4 камандаў маем ужо шаблён {{ФутболТабліца4}}. — Dymitr 18:55, 18 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Пакуль нічога ня робіць, што я хачу, але я й ня скончыў, ведаю аб прапанаваным вамі варыянце шаблёну, і ён мн не падабаецца ні структураю, ні колькасьцю мажлівай наяўнай інфармацыі, вядома, я мог зьмяніць стары шаблён, але я толькі вучуся, таму каб не сапсаваць шаблён для тых, хто карыстаецца ім на іншых старонках ды каб не зьмянілася нічога на старых старонках, дзе ён выкарыстоўваецца, вырашыў стварыць новае, запрашаю вас пасьля зайсьці праверыць, што атрымалася, але, вядома, не на дадзены момант Hleb23 (гутаркі) 06:49, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
А {{Сэзон футбольнага спаборніцтва}}, я так разумею, вы ўжо дарабілі? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 11:49, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
не-не, зусім не, у гэтым я яшчэ не разабраўся, а тыя карткі, што я разтасаваў па апошніх сэзонах - гэта маё авалодваньне функцыяналам іншай карткі: {{Шаблён:Картка/Дакумэнтацыя}}, яна мае болей магчымасьцяў, але я выкарыстаў толькі патрэбнае па сутнасьці. Той шаблён {{Сэзон футбольнага спаборніцтва}} варта дарабіць, ён не гатовы, але пакуль ён кладзецца на доўгую паліцу, бо патрэба на дадзены момант адпала, мо я пазьней дараблю, чы хто іншы ў якасьці правільнага структураваньня даробіць Hleb23 (гутаркі) 12:17, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Добра. --Dymitr 15:37, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
  1. Шаблёны-карткі ў артыкулах так не ўстаўляюцца, як вы гэта робіце з выкарыстаньнем шаблёну {{Картка}}, уручную малюючы ўсе парамэтры нанова ў кожным артыкуле. Трэба адзін раз стварыць шаблён {{Сэзон футбольнага спаборніцтва}} і ўжо яго ўстаўляць у артыкулы. У гэтым сэнс шаблёнаў.
  2. Пры стварэньні шаблёну-карткі ня варта карыстацца састарэлым шаблёнам {{Картка}}, замест яго існуе новы шаблён {{Картка2}}. Прыкладаў выкарыстаньня яго багата ў шаблёнах-картках, напрыклад, пра асобы.
  3. Зьвярніце яшчэ ўвагу, што існуе шаблён {{Сэзон футбольнае лігі}}, які мае некалькі парамэтраў у адрозьненьне ад пустога пакуль што {{Сэзон футбольнага спаборніцтва}}. Можа быць, мае сэнс проста дапрацаваць яго, дадаўшы патрэбныя вам парамэтры? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 16:27, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
цяжкавата, паспрабую разьбірацца па пунктах
  1. 1.я ведаю, што зрабіў нібы кастылём, але маіх ведаў бракуе для паўнавартаснага стварэньня шаблёнаў, кшталту, я зусім ня ведаю, за ўлік якіх параметраў картка мае адлюстроўвацца справа, а ня сьлева.
  2. 2.зусім ня супраць выкарыстоўваць шаблён {{Картка2}}, але, у шаблёне, які вы раіце дарабіць: {{Сэзон футбольнае лігі}} (дапоўніць?), стаіць "картка", а ня "картка2".
  3. 3.што значаць тэгі вікіпэдычныя, ды іхныя парныя закрываючы, падкажыце, калі ласка, дзе аб гэтым пачытаць Hleb23 (гутаркі) 17:00, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Калі вы ствараеце шаблён з дапамогай {{Картка2}}, у вас выроўніваньне справа ўжо будзе аўтаматычна.
Вось бачыце, вы маеце магчымасьць ня проста зрабіць шаблён, а яшчэ й перарабіць яго на {{Картка2}}, пакуль у іншых удзельнікаў не дайшлі рукі!
Маеце на ўвазе Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне? Ці якія тэгі? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:43, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
па 1 і 2 дзякуй, зразумеў, можа быць.
па 3: за спасылку на Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне дзякуй, цікава й карысна, але нават тут былі часткі тэксту - якія невядома да канца, як працуюць, калі ня гугліць: <table border="1" cellpadding="5" cellspacing="0"> <tr><th>Вось<th>гэта <tr><td>[[HTML]]<td>табліца </table>
тут cellpadding, cellspacing, <tr>, <th>, <td> - што робяць? а яшчэ <caption>, <noinclude>, #if:, class=, div, <abbr>.., чаму калі ўнутры расшыфроўкі абрэвіятуры Ініцыялы Каманды1 праз <abbr title={{{Каманда1}}}>{{{Ініцыялы Каманды1}}}</abbr>, дзе Каманда1 = [[Манчэстэр Сіці|Манчэстэр Сіці]], расшыфроўку паказвае толькі: [[Манчэстэр?
даруйце за пытаньні, нават калі здаюцца дурнымі, але я ніякай нагой ня вэб-распрацоўшчык, таму нібы з нуля вучуся (шчэ й з ангельскай сумнеўна ўсё) Hleb23 (гутаркі) 18:32, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Перарабіў {{Сэзон футбольнай лігі}} на {{Картка2}}. Калі патрэбныя яшчэ нейкія парамэтры ў картку, то можаце тут іх пакінуць. Потым паспрабую дадаць. --Dymitr 19:50, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
калі ласка, а можна на якімсь сэзону паказаць выкарыстаньне шаблёну Сэзон футбольнай лігі ці Картка2, бо я вырашыў паспрабаваць на сэзону ЛЧ 2018-19, і ў мяне гэты шаблён вельмі дзіўна рэагуе на маё запаўненьне (нава сорамна публікаваць), да ўсяго, вы столькі невядомых мне тэгаў выкарысталі.. я банальна не разумею, што й якім чынам маецца запаўняцца, калі ласка, вось там ёсьць мой няправільны шаблён, але які нясе слушную й неабходную інфармацыю, прашу вас на старонцы ЛЧ 2018-19 запоўніць ваш шаблён, з павагай Hleb23 (гутаркі) 17:08, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
@Hleb23:, перапрашаю. Яшчэ не дадаў дакумэнтацыю ў шаблён-картку. Прашу зьвярнуць увагу, што яшчэ не ўсе парамэтры дадзеныя ў картку, але як прыклад можна паглядзець у артыкуле Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў. Таксама прашу зьвярнуць увагу, што некаторыя зьвесткі цягнуцца з ВікіЗьвестак і іх можна не запаўняць, бо яны самі падцягнуцца ў шаблён. Як прыклад, у прапанаваным мной артыкуле чэмпіён адразу падцягнуўся ў картку безь неабходнасьці даданьня яго у картку. — Dymitr 20:59, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
зразумеў, дзякуй, буду чакаць даданьня іншых парамэтраў, або калі й сам паспрабую гэта зрабіць, а як вы ставіце выяву старонкі, каб яна бралася з гэтай інфа-карткі? Hleb23 (гутаркі) 21:48, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Не зусім зразумеў пытаньне пра выяву, вы ж здаецца дадалі выяву ў Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2016—2017 гадоў‎. Дарэчы я крыху падправіў выкарыстаньне вамі шаблёну ў гэтай старонцы. Лепей трымаць кожны парамэтар на асобным радку, каб павялічыць чытальнасьць шаблёну, для тых хто будзе дадаваць ці карэктаваць у ім зьвесткі — Dymitr 22:00, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
1.пытаньне пра выяву, даруйце, калі глупства пытаю, але калі я дадаю выяву ў картку, у інструмэнтах, зьлева на экране, у "зьвестках пра старонку" выява з карткі ня стала (або я не заўважыў, прынамсі не адразу стала) выявай старонкі, адпаведна не зьяўлялася выява пры наведзеньні мышкі на спасылку гэтай старонкі.
2.стыль - правільна й важна, але я запаўняў шаблён праз графічны рэдактар, дзе наўпрост трэба было запоўніць палі, якія прапануе шаблён, адпаведна я ніяк не ўплываў на тое, як яно ў кодзе выглядала, але пасьля вашай заўвагі буду намагацца зьвяртаць болей увагі да гэтага.
3.што такое вікізьвесткі, у сэнсе вызначэньне я прачытаў, але як імі карыстацца, напрыклад, я гляджу шаблён {{Сэзон футбольнай лігі}}, а там Вікізьвесткі|p1346, Вікізьвесткі|p1132, Вікізьвесткі|p580 і г.д. што з гэтым рабіць, адкуль лічбы гэтыя браць, што такое 'p' Hleb23 (гутаркі) 22:20, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
1. Наколькі разумею выява потым будзе паказвацца, але ня ўпэўнены.
2. Я звычайна рэдагую старонку без выкарыстаньня графічнага рэдактара, ня ведаў, што ён такім чынам дадае шаблён (без даданьня новага радку для кожнага парамэтра).
3. Кожная старонка мае ў зьвязку картку ў Вікізьвестак, якая рэдагуецца ўсёй супольнасьцю (усімі разьдзеламі Вікіпэдыі). Дадаўшы спасылку на парамэтры ВікіЗьвестак, пры даданьні шаблёну на старонку зьвесткі аўтаматычна цягнуцца з карті. Як праклад у артыкула Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2016—2017 гадоў існуе картка ў ВікіЗьвестках [1]. Калі навядзеце на парамэтар там, то пабачыце спасылку на парамэтар, як то спорт мае ідэнтыфікатар P641. Зь Вікіпэдыі спасылку на адпаведную картку ў ВікіЗьвестках можаце знайсьці зьлева ў разьделе Інструмэнты. Dymitr 22:40, 24 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Ня мусіце ведаць HTML-тэгі вы для вікі-фарматаваньня, як сказаў бы Ёда. Бярыце за прыклад які-небудзь ужо працоўны шаблён на аснове {{Картка2}} і проста складайце цаглінкі.
@Dymitr:, у {{Сэзон футбольнай лігі}} можна дадаць парамэтры, апісаныя ў {{Сэзон футбольнага спаборніцтва/Дакумэнтацыя}}, а пасьля аб’яднаць іх у адзін шаблён урэшце. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 21:10, 19 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «ФутболТабліцаГрупаўЛЧфарматуда2024».