Абмеркаваньне шаблёну:Удзельнік/Прыхільнік чысьціні беларускай мовы

Датычна «зьвязу» нічога сказаць не магу (у польскай, здаецца, ёсьць толькі «związek» + дзеяслоў «зьвязваць» выглядае цалкам беларускім), але «саюз» паводле, між іншым, афіцыйнага Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы — «новая запазычаньне з расейскага „союз“». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:59, 8 красавіка 2012 (FET)

Пераглядзеў слоўнік «Нашай Нівы», ёсьць такое слова. Лічу, што зьмест трэба перапрацаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:12, 9 красавіка 2012 (FET)
Я заходзіў з таго, што ў ніводным зь першых слоўнікаў беларускае мовы слова «зьвяз» не фігуруе (у слоўніку «Словарь белорусского наречия 1870» маецца толькі слова «звязокъ», якое перакладаецца на расейскую як «связь»), але слова «саюз» я там таксама ня ўбачыў. Аднак у слоўніку Некрашэвіча й Байкова (1927) «союз» перакладаецца як «саюз», альбо «хаўрус». А бо Некрашэвіч рабіў гэты слоўнік у асноўным зь мясцовых гаворак, я зрабіў выснову, што слова «зьвяз» ня было на той час распаўсюджана у беларускай мове.--Šelechaŭ (гутаркі) 00:24, 9 красавіка 2012 (FET)
Выглядае, што «зьвяз» — гэта ўласнабеларускі нэалягізм, утвораны як адпаведнік гістарычнаму лацінізму «унія» і запазычанаму з расейскай «союзу». Што да слоўніка Байкова і Некрашэвіча, то будучы афіцыйна друкаваным у краіне, якую па-беларуску назвалі «Савецкім саюзам» (мяркую, гэтую назву надалі яшчэ да пачатку беларусізацыі) было б дзіўна не знайсьці тамака як слова «саюз», так і слова «савецкі». Усё ж нават тады варта было ўлічваць савецкія рэаліі, хоць у цэлым слоўнік, вядома, атрымаўся даволі добры. Увогуле, для замены магу прапанаваць пару «замовіць/заказаць» («замовіць» у такім значэньні — палянізм, прытым як сьведчыць Юрась Пацюпа даволі шкодны). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 12:05, 9 красавіка 2012 (FET)
Вытрымка з Культуры мовы (2002) Паўла Сьцяцко:
  Звязак, звяз, звязь, повязь, злучнасць — ці толькі саюз, сувязь? Ад слова вязаць, звязаць (звязваць) натуральныя ўтварэнні: звязак, звяз, звязь, повязь ды пад. Іх фіксавалі слоўнікі 20-х адраджэнскіх гадоў. Так, у «Беларуска-расійскім слоўніку» М.Байкова і С.Некрашэвіча (Мн., 1926. С. 132) падаецца: «Зьвязак м. — связь; союз». В.Ластоўскі рас. союз тлумачыць як «узаемная зьвязь» (ПРК(Б)С. С. 679). І. Насовіч таксама зафіксаваў: «Звязь ж. связь, соединение. Не добрая звязь твоя з им; Звязок м. Связь, отношение друг к другу. Давно звязок маюць меж собою» (Слоўнік беларускай мовы. Мн.: БелСЭ, 1983. С. 201). I няма ў І. Насовіча словаў «саюз», «сувязь».

Пасля 30-х гадоў на месцы словаў звяз, звязак, звязь у беларускі слоўнік былі ўлучаныя расійскамоўныя саюз і связь (апошняе крыху змененае на сувязь), а таксама вытворныя ад іх і нават устойлівыя словаспалучэнні: в связи с — у сувязі з і пад. У суверэннай Рэспубліцы Беларусь сталі паступова аднаўляцца ранейшыя беларускія словы. У сённяшнім друку бачым з значэннем рас. союз і словы хаўрус, злучнасць, задзіночанне, згуртаванне, таварыства (С.Суднік. С.Чыслаў. Расейска-беларускі вайсковы слоўнік. Мн., 1997. С. 197). «... У звязку з нашаю гасціннасцю... прыгадваецца і той столік» (ЛіМ. 20.02.1998); «Хрысціянская царква прызнавала шлюб неабходным і трывалым звязам, прапагандуючы яго непарушнасць» (Галіна Дзербіна. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 1997. С. 103); «Рым распускае Ахейскі звяз, у які ўваходзіла гэтая колькасць грэцкіх гарадоў» (Анры Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі: Дапаможнік для студэнтаў. Мн., 1996. С. 59); «У шчыльным звязку з развіццём гандлю развіваецца і інтэлектуальны рух» (Тамсама. С. 95); «Я не злуюся, што старыя, сяброўскія звязкі рушацца» (П.Панчанка // Полымя. 1996. № 7. С. 185).

 
Такім чынам трэба не Зьвяз Саюз, а наадварот: Саюз Зьвяз. Ці ўсё ж варта знайсьці які сапраўдны палянізм. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:00, 7 траўня 2012 (FET)
Добра, Вы мяне пераканалі. Прапаную Зьвяз Саюз зьмяніць на высьвяціць усьвяціць 1 --Васіль Шэлехаў (гутаркі) 16:34, 7 траўня 2012 (FET)
Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 17:09, 7 траўня 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Удзельнік/Прыхільнік чысьціні беларускай мовы».