Абмеркаваньне шаблёну:Картка
Навошта? Я ж ўсё перавёў! Усё па-беларуску, і ўсё добра працуе. --Ліцьвін 12:34, 20 ліпеня 2008 (UTC)
Чаму шаблён які неабходна перакласьці на беларускую мову мае права быць у беларускай Вікіпэдыі, а шаблён які як раз зьяўляецца гэтым перакладзеным шаблёнам не? Я ў шоку... --Ліцьвін 12:49, 20 ліпеня 2008 (UTC)
- Цалкам згодзен, што для Infobox можна знайсьці адпаведнік у беларускай мове. --EugeneZelenko 14:23, 20 ліпеня 2008 (UTC)
Фарматаваньне
рэдагавацьНешта ня тое з фарматаваньнем, прынамсі ў маёй 3-й ВагняЛісцы. --Taravyvan Adijene 06:18, 14 жніўня 2008 (UTC)
Назвы палёў
рэдагавацьМожа ёсьць сэнс зрабіць больш удалыя назвы для палёў? Напрыклад, «шапка» → «загаловак», «інфо» → «тэкст», «кляс» → «кляса», «ніз» → «ніжні блёк» ну і г. д. Бо нейкае абы-што. —zedlik 23:06, 4 лютага 2010 (UTC)
- Ёсьць сэнс. Падтрымліваю. --Vera.tetrix 11:04, 5 лютага 2010 (UTC)
- Дзякуй! Буду спрабаваць. —zedlik 19:24, 6 лютага 2010 (UTC)
І ячшэ. Мне здаецца, варта пашукаць якіх-небудзь рашэньняў, каб пазьбегнуць гэтай нумарацыі, бо трэба, напрыклад, дадаць поле ў пачатак і сядзі мяняй усе лічбы зь 10 да 60 ў шаблёне. Ці існуюць тут якія варыянты? —zedlik 01:13, 5 лютага 2010 (UTC)
- Мажліва, гэта будзе нязручна, але можна зрабіць асобна шаблён /пачатак, у якім будуць стылі і іншая балбатня, потым /радок, з загалоўкам, тэкстам і т. п... Ну і /канчатак, напрыклад. Wizardist г +у 11:18, 5 лютага 2010 (UTC)
- Во, дарэчы вельмі добрая ідэя! Дзякуй! Можна зрабіць па аналёгіі з {{Ці ведаеце вы}}, выкарыстоўваючы рэальную пасьлядоўнасьць і пазбавіўшыся нумарацыі, якая ня мае ніякага сэнсу. Паспрабую. —zedlik 19:24, 6 лютага 2010 (UTC)
Прамежкавыя вынікі. Цяпер атрымліваецца такі вось сынтаксіс [1] з тым самым нязьменным вынікам [2]. Асноўныя зьмены ў шаблёне-картцы: няма гэтых бясконцых нумароў, замест іх ёсьць адзін парамэтар «зьмест», дзе выкарыстоўваецца шаблён {{Картка2/зьмест}}, куды перадаюцца ўсе асноўныя парамэтры: няцотныя — левая калёнка загалоўкаў, цотныя — правая калёнка значэньняў. Калі няцотны парамэтар роўны значэньню «загаловак» або «тэкст», то атрымліваецца загаловак або тэкст на 2 калёнкі адпаведна. Ну і самі радкі зьместу можна цяпер перастаўляць як заўгодна бяз значных цяжкасьцяў. Ці не занадта эзатэрычна выглядае сынтаксіс шаблёну-карткі, каб зрабіць яго асноўным? —zedlik 04:17, 7 лютага 2010 (UTC)
- Мне падабаецца. :) --Red_Winged_Duck 13:17, 8 лютага 2010 (UTC)
- Дзякуй :) Але тут узьнікла яшчэ адна ідэя, як можна зрабіць крыху зручней і не заблытацца ў разьдзяляльніках. Паспрабую зрабіць, пасьля можна будзе параўнаць. —zedlik 21:09, 8 лютага 2010 (UTC)