Гэта шаблён-дадатак да {{Картка2}}, у якім утрымліваюцца ўсе зьвесткі з карткі.

Апісаньне

Галоўны зьмест карткі (акрамя загалоўка і выявы) падзяляецца на радкі. Гэты шаблён дазваляе кантраляваць зьмест кожнага радка, а дадаваньне новых радкоў і выдаленьне існых вельмі лёгкае. Існуюць наступныя тыпы радкоў:

  • звычайны радок Уласьцівасьць    Значэньне,
  • радок з тэкстам на ўсю шырыню,
  • загаловак.

Вызначэньне кожнага радка робіцца двума ананімнымі парамэтрамі:

{{Картка2/зьмест
|уласьцівасьць|значэньне
}}

Гэты шаблён дазваляе вызначэньне да 100 вышэй згаданых пар. Для атрыманьня розных тыпаў радкоў існуюць кантрольныя сымбалі.

Кіраваньне выглядам радка

Далей пададзеныя наступныя сытуацыі, якія дазваляюць зьмяняць выгляд радкоў.

  • уласьцівасьць пустая, значэньне пустое — радок не адлюстроўваецца
  • уласьцівасьць пустая, значэньне ўтрымлівае тэкст — радок адлюстроўваецца на ўсю шырыню
  • уласьцівасьць утрымлівае зьвесткі:
    • значэньне зьмяшчае толькі сымбаль «+» — радок будзе адлюстраваны як загаловак, значэньне уласьцівасьць будзе зьмешчана ў загалоўку
    • значэньне зьмяшчае любыя іншыя зьвесткі — будзе адлюстраваны звычайны радок: уласьцівасьць леваруч, значэньне — праваруч
    • значэньне пустое — радок не адлюстроўваецца

З дапамогай умоўных канструкцыяў {{#if:|}} можна проста кантраляваць уваходныя зьвесткі выніковага шаблёну і вырашаць, які радок паказаць, а які — схаваць.

Тэкст унізе

Акрамя ўсіх вышэй згаданых тыпаў радкоў, ёсьць дадатковы, 101-ы, радок, які тэхнічна зьяўляецца радком тэкстам на ўсю шырыню. Яго зьмест вызначаецца парамэтрам |тэкст унізе, а стыль і кляса — адпаведна |стыль тэксту ўнізе і |кляса тэксту ўнізе.

Службовыя парамэтры

Шаблён дазваляе вызначаць стылі элемэнтаў карткі: метак (уласьцівасьцяў), значэньняў і загалоўкаў — адпаведна парамэтрамі |стыль метак, |стыль значэньняў і |стыль загалоўкаў. Стыль радка з тэкстам на ўсю шырыню вызначаецца парамэтрам |стыль тэксту. Існуе таксама парамэтар для вызначэньня клясаў радкоў — |кляса радкоў, але, паколькі гэты парамэтар, як і ўсе астатнія службовыя, вызначаецца для ўсіх радкоў адразу, то ня можа быць наўпрост выкарыстаны для імплемэнтацыі мікрафарматаў. Глядзіце магчымае рашэньне задачы ў сэкцыі «Праблемы».

Прыклад

Напой «Байкал»
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
Тыпбезалькагольны
Афіцыйны сайт
Матэрыялы ў Вікісховішчы
{{картка2
|назва = [[Байкал (напой)|Напой «Байкал»]]
|зьмест = {{картка2/зьмест
|стыль загалоўкаў = background:#eee;
|Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі|+
|Тып|безалькагольны
|Год стварэньня|<!--1973--> <!-- тут сымулюецца сытуацыя, калі год перадаецца ў парамэтры, які ня быў запоўнены -->
||[http://www.vniinapitkov.ru/ Афіцыйны сайт]
| тэкст унізе = Матэрыялы ў [[Вікісховішча|Вікісховішчы]]
| стыль тэксту ўнізе = background: #eee;padding-top:5px;padding-bottom:5px;
}}
}}

Праблемы

Напой «Байкал»
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
Тыпбезалькагольны
Афіцыйны сайт

Паколькі для вызначэньня ўсіх зьвестак і парамэтраў кожнага радка даецца толькі два парамэтры, усё астатняе — стылі і клясы — вызначаюцца для ўсіх радкоў адначасова. З тэхнічнага пункту гледжаньня гэты шаблён толькі ўключае ў сябе да 100+1 шаблёнаў {{Картка2/радок}}, якія зьяўляюцца нічым іншым, як кавалкамі HTML-табліцы (<tr> ... </tr>). Гэта дазваляе разарваць у патрэбных месцах шаблён і дадаць выклік {{Картка2/зьмест}} або {{Картка2/радок}}, дзе можна паасобку вызначыць клясы і стылі.

Раней Цяпер
{{картка2
|назва = [[Байкал (напой)|Напой «Байкал»]]
|зьмест = {{картка2/зьмест
|стыль загалоўкаў = background:#eee;
|Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі|+
|Тып|безалькагольны
|Год стварэньня|<!--1973-->
||[http://www.vniinapitkov.ru/ Афіцыйны сайт]
}}
}}
{{картка2
|назва = [[Байкал (напой)|Напой «Байкал»]]
|зьмест = {{картка2/зьмест
|стыль загалоўкаў = background:#eee;
|Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі|+
}}
{{картка2/радок|Тып|безалькагольны|кляса радка=beverageType}}
{{картка2/зьмест
|стыль загалоўкаў = background:#eee;
|Год стварэньня|<!--1973-->
||[http://www.vniinapitkov.ru/ Афіцыйны сайт]
}}
}}

У выніку парамэтар |зьмест шаблёну {{Картка2}} утрымлівае ў сабе не адзін, а ўжо тры шаблёны: два {{Картка2/зьмест}}, паміж якімі {{Картка2/радок}} з асобным радком, які мае ўласную клясу. Такім чынам магчымая імплемэнтацыя мікрафарматаў і болей гнуткае афармленьне картак, пры гэтым магчымасьць зьмены парадку радкоў не губляецца.

Прыклады рэалізацыі

Глядзіце таксама