Абмеркаваньне шаблёну:Імёны з асновай мер
Апошні каментар: 22 сакавіка 2023, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Аўдамар
Аўдамар
рэдагавацьАўдамара(d) таксама сюды трэба дадаць? Ці гэта тое самае, што Гадамар? Ці яшчэ будзе шаблён {{Імёны з фармантам мар}}? Taravyvan Adijene (гутаркі) 13:19, 22 сакавіка 2023 (+03)
- Паводле Фёртэмана(en), у імёнах Гадамар (Hadomar, Hathumar) і Аўдамар (Audamar) розныя пачатковыя фарманты, але аднолькавы другі фармант (Audomar, Hathumar), які ў нас замацаваўся як -мер (часам -мір), а ў нямецкай мове як -mar. Таму так, старажытнае германскае імя Аўдамар належыць да імёнаў з фармантам -мер- (-мір-, -мар-) і яно ня ёсьць вытворным ад Гадамара, таму яму можна дадаць у шаблён. Але асабіста я ў выпадку прадукцыйных фармантаў (такіх як, -мер- і -рых-) пакуль засяродзіўся найперш на іх камбінацыях з тымі фармантамі, што сустракаюцца ў старажытных літоўскіх імёнах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:36, 22 сакавіка 2023 (+03)