Абмеркаваньне парталу:Беларусь
Гэта старонка абмеркаваньняў і прапановаў для старонкі Беларусь |
|
|
Шукаць крыніцы: Google (кнігі · навіны · акадэмія · відарысы · ВП крыніцы) · JSTOR (анг.) · БВ · Беларуская Палічка · Slounik.org · Архіў Інтэрнэту (анг.) |
Статыстыка наведваньня старонкі «Партал:Беларусь»
Артыкулы браць адсюль:
Сьцяг на галоўнай старонцы
рэдагавацьЯ, вядома, прытрымліваюся бел-чырвона-белага сьцяга, але ж, мяркую, ня трэба ў Вікіпэдыі задавальняць чыісьці інтэрэсы. Дадзеныя ў Вікіпэдыі павінны быць дакладнымі. --Wizardist 10:22, 6 чэрвеня 2009 (UTC)
- Слушная прапанова. Можа ўвогуле без сьцяга? --EugeneZelenko 13:51, 6 чэрвеня 2009 (UTC)
- Згодны, будзе лепей. —zedlik 00:56, 1 ліпеня 2009 (UTC)
- Дадзеныя ў Вікіпэдыі павінны быць дакладнымі. Гэта нацыянальны сьцяг Беларусі. Што тутака недакладнага? Нічога прыбіраць ня трэба. --Ліцьвін 16:44, 1 ліпеня 2009 (UTC)
- Га, літаральна ўсе ведаюць, што гэта нацыянальны сьцяг. Але, нажаль, не дзяржаўны. Тым ня меньш, згодны, што гэта партал пра Беларусь і ўсё яе багацьце, у тым ліку нацыянальныя сымбалі. Хай усё застаецца, як ёсьць. — Wizardist 18:54, 5 лістапада 2009 (UTC)
- Мяркую, што Вікіпэдыя - ня месца для выказваньня сваіх палітычных поглядаў. Сьцяг трэба прыбраць, альбо зьмяніць на сучасны дзяржаўны. --Jauhienij 14:02, 29 лістапада 2009 (UTC)
- Га, літаральна ўсе ведаюць, што гэта нацыянальны сьцяг. Але, нажаль, не дзяржаўны. Тым ня меньш, згодны, што гэта партал пра Беларусь і ўсё яе багацьце, у тым ліку нацыянальныя сымбалі. Хай усё застаецца, як ёсьць. — Wizardist 18:54, 5 лістапада 2009 (UTC)
Улічваючы абмеркаваньне на старонке ўдзельніка Казімера Ляхновіча пра адлюстраваньне сьцяга Беларусі, я вазьму на сябе адказнаьсьц першае праўкі. --Jauhienij 14:06, 29 лістапада 2009 (UTC)
Калі ніхто не супраць, перанясу сьпіс артыкулаў да напісаньня ў Вікіпэдыя:Праект:Беларусь. --217.21.43.22 09:55, 17 ліпеня 2014 (FET)
Разгортваньне спісаў у катэгорыях працуе некарэктна
рэдагавацьКалі націснуць на трохвугольнік ► ў вобласці "Катэгорыі", то вакол гэтага трохвугольніка зьяўляецца яшчэ й лішні тэкст (html-тэг span) (вось скрын для прыкладу http://take.ms/y4k3h ). Адбываецца гэта таму што, напрыклад, замест "<span style="color:#0645AD;">▼</span>" для зьмяненьня колеру гэтага трохвугольніка устаўляецца той жа тэкст але з escape-паслядоўнастямі(скрын такога радка http://take.ms/C3YX9). Тое самае й для партала матэматыка.
Як працуе гэтая ўстаўка я ня ведаю, але можа той, хто ведае ці мае правы каб выправіць, заўважыць гэтае паведамленьне.
spadar Aleh (гутаркі) 23:05, 2 студзеня 2018 (MSK)
- Spadar Aleh, цяпер праблема мусіць быць вырашаная. Праверце, калі ласка. --Red_Winged_Duck 11:45, 3 студзеня 2018 (MSK)
- Red_Winged_Duck, дзякуй. Усё як мае быць! -- spadar Aleh (гутаркі) 23:48, 11 студзеня 2018 (MSK)