Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кансэнсус

Апошні каментар: 29 кастрычніка 2018, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Перапынак у спрэчцы

Перапынак у спрэчцы

рэдагаваць

Як слушна заўважылі, першы пункт Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў рэкамэндуе рабіць перапынак у канфліктах. У зьвязку з гэтым прапаную дадаць заўвагу пасьля сказу У апошнім выпадку «маўчаньне» (адсутнасьць рэакцыі) зьяўляецца знакам згоды з занесеным рэдагаваньнем, пры ўмове, што пра яе даведалася дастатковая колькасьць удзельнікаў. Тэкст прапанаванай заўвагі: Пры гэтым адсутнасьць імгненнай рэакцыі на пэўнае рэдагаваньне ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу. Магчыма, апанэнт проста надумаў зрабіць перапынак у спрэчцы згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. Аднак такі перапынак ня можа працягвацца больш за тыдзень. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:40, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Тыдзень — гэта ўжо занадта. Пры гэтым, сапраўды, гэты момант трэба апісаць больш падрабязна. Як я бачу: калі ўдзельнік актыўна ўдзельнічае ў іншых абмеркаваньнях, рэдагуе артыкулы, шаблёны, катэгорыі, то дастаткова пачакаць адзін дзень. Калі ўдзельнік неактыўны ці напісаў на старонцы абмеркаваньняў, што ён адкажа трохі пазьней, то дастаткова пачакаць тры дні. У адваротным выпадку, вырашэньне пытаньня будзе толькі мэтанакіравана зацягвацца. Таксама мы можам атрымаць і такое: удзельнік будзе проста ігнараваць абмеркаваньне, але адказваць толькі ў самым канцы тыдня. У выніку атрымаецца, што абмеркаваньні будуць працягвацца месяцамі і нават гадамі. Апошняе будзе залежыць толькі ад упартасьці таго, хто скарыстаецца такой магчымасьцю. І фармальна ён ня будзе нічога парушаць. Таксама нагадаю, Вікіпэдыя — гэта не афіцыйная структура, супрацоўнікі якой маюць права адказваць тыдзень. Навошта нам гэтая бюракратыя яшчэ і ў Вікіпэдыі? Тутака ўсё адбываецца нашмат хутчэй і адкрыта. --Ліцьвін (гутаркі) 15:37, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Сп. Ліцьвін, я з Вамі не зусім згодзен. Тыдзень можа і занадта, але дзень — толькі менавіта ў выпадку, калі ўдзельнік праяўляе іншую актыўнасьць у гэты самы дзень. Патлумачу на маім прыкладзе: бывае я маю магчымасьць рэдагаваць штодзень, а бывае — адсутнічаю ў Вікіпэдыі некалькі дзён. Але вядома, расьцягваць на месяцы ня ў якім разе ня варта.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:52, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Дык я і казаў, што менавіта ў гэты дзень. Удзельнік напісаў, яму адказалі, але ён праігнараваў. Пры гэтым ён пасьля гэтага актыўна ўдзельнічае ў іншых абмеркаваньнях, рэдагуе артыкулы, шаблёны, катэгорыі. Калі ўдзельнік ведае, што ў яго не атрымаецца адказаць, то пра гэтае можна напісаць на старонцы абмеркаваньняў і папрасіць удзельнікаў пачакаць, ніхто не забараняе гэтае рабіць і гэтае ня цяжка зрабіць і ня цяжка пачакаць. Пры гэтым мы выключаем сабатаж. А калі ўдзельніку няма чаго сказаць ці ён не жадае дэманстратыўна пагаджацца, то ў гэтым выпадку і чакаць няма чаго. Заўважце, я ня супраць дыскусіі, я толькі хачу каб любы ўдзельнік заўсёды ведаў, што дыскусіі павінны быць канструктыўнымі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:11, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Тут я згодзен.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:38, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
У такім разе прапаную наступную фармулёўку: Пры гэтым адсутнасьць імгненнай рэакцыі на пэўнае рэдагаваньне ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу. Магчыма, апанэнт проста надумаў зрабіць перапынак у спрэчцы згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. Аднак такі перапынак ня можа працягвацца больш за дзень (калі ўдзельнік актыўна рэдагуе артыкулы, шаблёны або катэгорыі блізкай тэматыкі) або тры дні (калі ўдзельнік не выяўляе актыўнасьці або напісаў у адпаведным абмеркаваньні, што адкажа трохі пазьней). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:47, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Дзень — усё ж аб’ектыўна мала. Калі ёсьць жаданьне паменшыць тэрміны, я бы замяніў на тры і сем дзён адпаведна. Рэдагаваньне іншых артыкулаў — добры спосаб зрабіць перапынак у спрэчцы і панізіць у ёй градус. А мінімальны час у тры дні дае магчымасьць іншым удзельнікам, якія на так часта заходзяць у Вікіпэдыю, зьвярнуць увагу на праблему. Тое ж правіла Вікіпэдыя:Этыкет зазначае: «Нічога страшнага, калі артыкул пэўны час будзе ў няскончаным выглядзе безь яго [без рэдагаваньня]». --Red_Winged_Duck 21:56, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Падтрымліваю. Вікіпэдыя не павінна ператварацца ў пляцоўку, дзе можна займацца сабатажам. У любым выпадку, ніхто не забараняе напісаць, што, «калі ласка, пачакайце, я трохі пазьней напішу» (на гэтае менш хвіліны патрэбна). Таксама ніхто не забараняе зноў узьняць пытаньне, калі выяўленыя новыя зьвесткі. --Ліцьвін (гутаркі) 22:18, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Усё ж трэба прысьці да нейкай згодны наконт тэрмінаў: можа, дзень пры актыўнасьці, тры дні пры адсутнасьці актыўнасьці і сем дзён, калі ўдзельнік папросіць пачакаць? На выпадак сабатажу заўсёды ёсьць Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не выпрабоўвайце на трываласьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:33, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Вікіпэдыя — гэта Міністэрства інфармацыі? Навошта гэтая бюракратыя? А можа ў асобных выпадках будзем месяц чакаць? Хто хоча штосьці камусьці пра штосьці сказаць, ён абавязкова гэтае скажа, адразу ці трохі пазьней. А калі камусьці мала тры дні, то яму будзе мала і нядзелі. --Ліцьвін (гутаркі) 23:01, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Часам пасьпешлівасьць можа стаць прычынай канфліктаў, бо многім разважным людзям патрабуецца час, каб спакойна асэнсаваць пэўныя рэчы і згадзіцца з слушнымі аргумэнтамі апанэнта. Што да тэрміна, то напрыклад, у расейскім разьдзеле пры запыце на перайменаваньне чакаюць на нейкую рэакцыю як раз тыдзень. На маю думку, калі ўдзельнік просіць пачакаць у абмеркаваньні, то можна як вынятак адзін раз пачакаць той тыдзень, але калі гэта будзе паўтарацца, то тут ужо дзейнічае ВП:НДА. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:42, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Калі ўдзельнік просіць пачакаць менавіта тыдзень і гэты ўдзельнік галоўны апанэнт у абмеркаваньні, то вядома можна пачакаць і тыдзень. Я ж кажу, што ніхто не забараняе напісаць, што трэба пачакаць. Тэрміны дзень/тры дні выключае верагоднасьць сабатажу ад удзельнікаў, якім і сказаць няма чаго і казаць нічога ня хочуць, але ў сувязі з тым, што калі «правілы дазваляюць, то хай чакаюць». Заўважце, я вышэй пісаў, што калі ўдзельнік напіша, што пазьней адкажа і прапаў, то чакаем тры дні. Але калі ўдзельнік зьявіўся, то яму нічога не перашкаджае адказаць ці папрасіць, каб яшчэ пачакалі. А вось калі ўдзельнік пачынае гэтым злоўжываць, то пачынае дзейнічаць правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не выпрабоўвайце на трываласьць. «Жорсткія» тэрміны выключаюць фармалізм і злоўжываньні, прымушаюць удзельнікаў быць канструктыўнымі ў абмеркаваньнях. --Ліцьвін (гутаркі) 23:59, 27 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Тады можа проста пакінуць або тры дні (калі ўдзельнік не выяўляе актыўнасьці)? Адпаведна, калі ўдзельнік усё ж сам папросіць пачакаць пэўны час, то тут ўжо дзейнічае ВП:КСУ і здаровы сэнс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:35, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Вось сытуацыя: удзельнік напісаў адказ, яму адказалі і прывялі аргумэнты зь якімі проста немагчыма спрачацца. Пры гэтым удзельнік праігнараваў гэтае паведамленьне і працягвае далей рэдагаваць артыкулы, шаблёны, катэгорыі... Вы прапануеце канструктыўнаму ўдзельніку чагосьці чакаць тры дні. Дык у нас у прыярытэце канструктыўныя дыскусіі ці неканструктыўныя паводзіны? Але час ідзе... Тры дні прайшло, але ў Вікіпэдыі ўзьнікае не адно абмеркаваньне ў месяц, і добрасумленны ўдзельнік ужо проста забыўся пра тое абмеркаваньне. Заўважце, ён павінен лічыць, а сапраўды прайшло тры дні ці яшчэ не хапае адной гадзіны. Прабачце, але гэта ўжо зьнявага да таго, хто сапраўды сумленна адказваў, пісаў аргумэнтаванае паведамленьне, але ў выніку павінен чагосьці чакаць. Атрымліваецца, калі нейкі ўдзельнік дэманстратыўна ігнаруе абмеркаваньне (праяўляе актыўнасьць у іншых пытаньнях), то прыярытэт застаецца за апошнім. Чаму? Яшчэ раз. Пытаньне ня ў часе, а ў жаданьні хоць нейкім чынам паўплываць на ўдзельнікаў, каб дыскусія была максымальна канструктыўная і ніхто ня мог «адказаць»: «я разумею, што я быў ня праў, але я тады прымушу цябе чакаць». --Ліцьвін (гутаркі) 02:14, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Шчыра кажучы, ня бачу нічога страшнага ў тым, каб пачакаць нават большы час (тады ня трэба лічыць гадзіны), калі гэта дазволіць апанэнту асэнсаваць мае аргумэнты і такім чынам пазьбергуць канфлікту. Таксама не магу ўявіць сытуацыі, каб я за тры дні (ці нават тыдзень) забыўся пра дыскусію, дзе б мае грунтоўныя аргумэнты прымусілі ўдзельніка паводзіць сябе такім дзіўным чынам. Увогуле, у кожнага чалавека свой тэмп жыцьця і на маю думку, прымушэньне павольных людзей быць пасьпешлівымі ня будзе спрыяць разьвіцьцю нашага разьдзелу Вікіпэдыі. Карацей, з улікам таго, што дакладныя адцінкі часу ў іншых разьдзелах, здаецца, не прапісваюцца і пытаньне гэтае выглядае чыста тэхнічным, то асабіста я магу прапанаваць два варыянты: 1) проста прапісваем, што Пры гэтым у час спрэчак адсутнасьць імгненнай рэакцыі на пэўнае рэдагаваньне ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу, бо згодна з Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў рэкамэндуецца рабіць перапынкі, а адзін з асноўных прынцыпаў Вікіпэдыя:Этыкет раіць не сьпяшацца, калі вас раззлавалі, і пабавіць час па-за Вікіпэдыяй замест эмацыйных абмеркаваньняў і рэдагаваньняў; 2) ствараю галасаваньне з двума варыянтамі заўваг, якія падтрымалі вы і Red Winged Duck адпаведна (або іншымі кампраміснымі варыянтамі, калі іх прапануюць) і шляхам галасаваньня супольнасьці вызначаем, ці трэба дадаваць гэтыя заўвагі і ў якім выглядзе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:43, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Я не кажу пра тое, што хтосьці штосьці забывае, а хтосьці штосьці не забывае. Я прывёў толькі прыклад, які магчымы. «Жорсткія» часовыя рамкі прымушаюць усіх удзельнікаў быць ветлівымі і канструктыўнымі. Пры гэтым гэтыя часовыя рамкі можна лёгка павялічыць і ніхто гэтага не забараняе, а правіла нават гэтае дазваляе. --Ліцьвін (гутаркі) 11:57, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Дык варта ствараць галасаваньне ці магчыма, можаце прапанаваць нейкі новы варыянт заўвагі, зь якім тэарэтычна мог б пагадзіцца апанэнт? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:17, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
У нас прымаецца рашэньне згодна з меркаваньнем большасьці і здаровага сэнсу ці я штосьці ня ведаю? Калі апанэнт лічыць неабходным аргумэнтаваць тое, што абмерваньне згодна з гэтай фармуліроўкай, з улікам ветлівасьці і канструктыўнасьці ўдзельніка, фактычна можа працягвацца бясконца, але гэтага мала, то, калі ласка, я з задавальненьнем выслухаю яго аргумэнты супраць гэтага. --Ліцьвін (гутаркі) 12:30, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Асабіста я ня супраць таго варыянту заўвагі, зь якім вы пагадзіліся вышэй. Адзінае, мне б не хацелася прымаць гэты варыянт зь перавагай у адзін (мой) голас. Думаў дапрацаваць гэтае правіла ў спрошчаным рэжыме, але раз няма поўнай згоды, то выглядае лепш, калі я дадаткова праінфармую супольнасьць на форуме згодна з Вікіпэдыя:Кансэнсус . --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:18, 29 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Дык і сп. Lesnas ättling пагадзіўся з гэтым. Але можаце і праінфармаваць супольнасьць дадаткова і на форуме. --Ліцьвін (гутаркі) 22:27, 29 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Альгарытм пошуку кансэнсусу

рэдагаваць

Пераклаў выяву з альгарытмам пошуку кансэнсусу. Калі ніхто ня будзе супраць, пляную дадаць яе ў сэкцыю «Кансэнсус можа зьмяняцца» паводле іншых моўных разьдзелаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:44, 28 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі праекту «Кансэнсус».