Абмеркаваньне:Як вада, як агонь
Апошні каментар: 18 красавіка 2021, ад удзельніка Nieszczarda2 у тэме Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 22 траўня 2021 году). |
Артыкул «Як вада, як агонь» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках Месяца беларускай літаратуры-2021 удзельнікам Nieszczarda2. |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
Артыкул пра найбольш поўную дагэтуль анталёгію беларускай паэзіі ў перакладзе на ангельскую мову быў створаны ў сярэдзіне лютага 2021. Цягам шасьці наступных тыдняў ён нязначна ўдакладняўся: трансьлітарацыя імёнаў, правапіс, спасылкі, - без істотных зьменаў. На 29 сакавіка 2021 ён мае памер 15,683 байтаў, тры разьдзелы (плюс Крыніцы і Вонкавыя спасылкі), арыгінальны здымак. Сярод крыніцаў - рэцэньзіі, апублікаваныя ў акадэмічных часопісах. Nieszczarda2 (гутаркі) 22:22, 29 сакавіка 2021 (+03)
- Хацелася б падзякаваць за цікавы, добра структураваны артыкул з вартымі даверу крыніцамі. Як на маю думку, то нейкіх істотных хібаў або прагалаў няма, астатняе — хіба справа густу. Калі ёсьць думка вылучаць гэты артыкул у добрыя, то варта зьвярнуць увагу на вось гэты пункт крытэраў добрых артыкулаў: добрыя артыкулы павінны <...> Мець <...> інтэрвікі (напрыклад, можна стварыць адпаведны накід у ангельскай Вікіпэдыі або ў беларускім разьдзеле афіцыйным правапісам). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:56, 9 красавіка 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за падказку. Nieszczarda2 (гутаркі) 12:34, 18 красавіка 2021 (+03)