Абмеркаваньне:Штутгарт

Апошні каментар: Учора, 19:38, ад удзельніка Hleb23 у тэме Выява на спасылцы

Выява на спасылцы

рэдагаваць

Dymitr, прашу зьмяніць выяву на горад удзельніка ЛЧ, бо пакуль стаіць мапа, якая стварае няслушнае ўражаньне ад ці то старонкі, ці то спасылкі. Я б і сам то зрабіў, але ня ўмею Hleb23 (гутаркі) 12:06, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Паправіў.--Artsiom91 (гутаркі) 15:32, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Вітаю. Наколькі разумею запыт быў наконт усплывальнага акна пры навядзеньні на артыкул гораду? У меня гэтак не працуе, магчыма ў наладах трэба далучыць функцыю, але здаецца спадар @Artsiom91 ужо выправіў. Dymitr 17:22, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
так, праўда, зь нямецкім горадам было выпраўлена, дзякуй датычнаму Artsiom91, але я пакідаў кольвек запытаў, пажадана то зрабіць і да астатніх гарадоў, калі ласка Hleb23 (гутаркі) 19:15, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Паспрабаваў зь іншымі гарадамі, але ня даў рады. Не зусім разумею, як яно з гэтымі выявамі працуе. Буду ўдзячны, калі спадар @Artsiom91 паспрабуе. Dymitr 19:49, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Для Панявежу, і ўвогуле з мапамі замест выяваў, выправіў. Што да гербаў і сьцягаў, то ня ўпэўнены, быццам яны горшыя за краявіды гораду, якія таксама не заўсёды пазнавальныя. Можна адключыць гербы і сьцягі ў якасьці выяваў для ўсіх старонак, але мяркую будзе занадта. Калі ж не адключаць, то выяву абірае аўтаматычна альгарытм, які, як разумею, бярэ з некалькіх першых выяваў тую, што мае найлепшую якасьць.--Artsiom91 (гутаркі) 19:55, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Вось так можна адключыць для асобных старонак.--Artsiom91 (гутаркі) 20:00, 20 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
выдатна, вельмі ўдзячны!
што да краявідаў-гербаў, то тут праўда прастора для абмеркаваньняў, бо тады патрэбныя крытэры для дастатковай пазнавальнасьці, іначай надта суб'ектыўна выходзе. Але ў любым выпадку ну колькі звычайны чалавек гербаў ведае? ад 1 да 10? А колькі гарадоў.. так прынамсі прыгожыя фотачкі мясьцінаў буду прыцягваць да гораду, а герб не памацаеш, дастаткова, на маю думку, каб на старонцы быў, разам з сымбалямі іншымі, ля гістарычнага ці хоць якога іншага кантэксту Hleb23 (гутаркі) 19:38, 21 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Штутгарт».