Абмеркаваньне:Цягнік
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 16 чэрвеня 2020 году). |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
13 красавіка 2009 году Удзельнік:Ліцьвін стварыў артыкул памерам звыш 173 кілябайт на падставе 98 крыніцаў. 4 сьнежня 2010 году Удзельнік:Renessaince вылучыў яго ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Цягнік). 6 траўня 2011 году Удзельнік:Red Winged Duck зьняў яго з намінацыі ў добрыя «праз адсутнасьць дапрацовак». Ад 20 кастрычніка 2014 году па 23 красавіка 2015-га ананімны ўдзельнік 217.21.43.64 дапрацаваў артаграфію. 19 траўня 2020 году я дадаў разьдзел «Беларуская чыгунка» на падставе 2-х крыніцаў і выправіў тэрміналёгію. Артыкул зьмяшчае ўводзіны і 36 разьдзелаў, 49 вольных выяваў, 3 відэа і 2 гукавыя файлы, катэгорыю і інтэрвікі, табліцу і вонкавыя спасылкі. Зьяўляецца 19-м найбольшым артыкулам Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі) і перавышае памерам адпаведныя артыкулы ва ўсіх іншых Вікіпэдыях, у тым ліку добрыя артыкулы ў расейскім і японскім разьдзелах. Ці выпраўленыя ўсе хібы артыкула перад паўторнай намінацыяй у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 12:45, 19 траўня 2020 (UTC+3)
- Першы абзац з разьдзелу Гісторыя: Гісторыя цягнікоў напроста злучана з гісторыяй рэйкавых дарог і лякаматываў. Першыя цягнікі зьявіліся ў Эўропе на мяжы XVII—XVIII стагодзьдзяў і ўяўлялі сабою ваганетку, што прыводзілася ў рух канём. Існавалі такія дарогі і ў Расеі. Так у 1842 годзе, падчас пошукаў трасы для будучай чыгункі Санкт-Пецярбург — Масква, былі знойдзены элемэнты «паласавой» драўлянай чыгункі, пракладзенай па ўказе Пятра I на пачатку XVIII стагодзьдзя[2]. Далей болей — У адпаведнасьці з правіламі тэхнічнай эксплюатацыі расейскіх чыгунак, цягнікі падзяляюцца на наступныя катэгорыі: <...> На чыгунках Расеі сустракаюцца наступныя тыпы цягнікоў <...> У наш час на расейскім рухомым складзе адбываецца замена АЛС і хуткасьцямера на КЛПБ (комплексная лякаматыўная прылада бясьпекі) <...> Прыклады некаторых гукавых сыгналаў, якія падаюцца машыністамі цягнікоў на расейскіх чыгунках <...> Прыклады некаторых бачных сыгналаў, выкарыстоўваных на расейскіх чыгунках <...> У расейскай практыцы існуюць некаторыя тэрміны з чыгуначнага слэнгу, непасрэдна датычныя цягнікоў. Пакуль артыкул ня будзе цалкам ачышчаны ад празьмернай расеяцэнтрычнасьці, лічу, што абраньне гэтага артыкула ў добрыя будзе дэскрыдытаваць Беларускую Вікіпэдыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:59, 19 траўня 2020 (+03)
- Найбольш цікава, што ў папярэдняй намінацыі ніхто (у тым ліку і я) не зьвярнуў увагі на гэты прынцыповы момант. Хоць вядома, артыкул вялікі аб'ёмам і мае добрую ў лексычным пляне беларускую назву, але ж зьмест не пасуе да беларускага чытача. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:54, 19 траўня 2020 (+03)
- Вялікі дзякуй за ўважлівасьць. Прыбраў з артыкула ўсе пазначаныя прыклады празьмернай расеяцэнтрычнасьці.--Удзельнік:W 14:29, 20 траўня 2020 (UTC+3)
- Дзякуй за намаганьні ў паляпшэньні артыкула. Засталіся яшчэ два моманты, дзе незразумела да чаго расейскія чыгункі ў артыкуле Беларускай Вікіпэдыі агульнай тэматыкі: На расейскіх чыгунках дапушчальна прычапляць да пасажырскіх цягнікоў (акрамя прыгарадных) несуцэльнамэталічныя вагоны службова-тэхнічнага прызначэньня і У адпаведнасьці з правіламі тэхнічнай эксплюатацыі расейскіх чыгунак, цягнікі падзяляюцца на наступныя катэгорыі. Таксама ў разьдзеле «Рэкорды» падразьдзел у «У СНД» апавядае фактычна пра рэкорды на расейскіх чыгунках (з выняткам аднаго савецкага ўкраінскага, які незразумела якое дачыненьне мае да СНД), а ў разьдзеле «Аварыі і крушэньні» лягічнай была б наяўнасьць трох падразьдзелаў «У Беларусі», «У сьвеце» і «Тэрарыстычныя акты» (без «У Расеі», якую мабыць, часткова можна дадаць да «У сьвеце») — бо незразумела, навошта такая ўвага да гісторыі Расеі ў Беларускай Вікіпэдыі? Дадам яшчэ, што ў час папярэдняга абмеркаваньня заўвагай з майго боку было пазначэньне друкаваных крыніцаў на мове арыгіналу (расейскай), бо ў спасылках арыгінальная мова хоць бы паказваецца з дапамогай вынаскі «ru», а тут жа, увогуле, нейкі гамон — правяральнасьць роўная нулю, бо ў бібліятэцы кнігу з такой назвай-аўтарам знайсьці немагчыма. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:49, 20 траўня 2020 (+03)
- Дзякую за прапановы. Прыбраў падразьдзел «У СНД». Перанёс частку падразьдзелу «У Расеі» ў разьдзел «Аварыі і крушэньні». Запоўніў палі «арыгінал» да іншамоўных кніг у разьдзеле «Літаратура». Дадаў Шаблён:Заўвагі для 7 заўвагаў у крыніцах.--Удзельнік:W 11:33, 21 траўня 2020 (UTC+3)
- Стала лепей, дзякуй. Толькі ў зносках застаўся шэраг непрадубляваныя (у тым ліку ў сьпісе літаратуры) выданьняў, варта было б і там дапісаць арыгінальныя назвы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:09, 21 траўня 2020 (+03)
- Дзякую за прапановы. Прыбраў падразьдзел «У СНД». Перанёс частку падразьдзелу «У Расеі» ў разьдзел «Аварыі і крушэньні». Запоўніў палі «арыгінал» да іншамоўных кніг у разьдзеле «Літаратура». Дадаў Шаблён:Заўвагі для 7 заўвагаў у крыніцах.--Удзельнік:W 11:33, 21 траўня 2020 (UTC+3)
- Дзякуй за намаганьні ў паляпшэньні артыкула. Засталіся яшчэ два моманты, дзе незразумела да чаго расейскія чыгункі ў артыкуле Беларускай Вікіпэдыі агульнай тэматыкі: На расейскіх чыгунках дапушчальна прычапляць да пасажырскіх цягнікоў (акрамя прыгарадных) несуцэльнамэталічныя вагоны службова-тэхнічнага прызначэньня і У адпаведнасьці з правіламі тэхнічнай эксплюатацыі расейскіх чыгунак, цягнікі падзяляюцца на наступныя катэгорыі. Таксама ў разьдзеле «Рэкорды» падразьдзел у «У СНД» апавядае фактычна пра рэкорды на расейскіх чыгунках (з выняткам аднаго савецкага ўкраінскага, які незразумела якое дачыненьне мае да СНД), а ў разьдзеле «Аварыі і крушэньні» лягічнай была б наяўнасьць трох падразьдзелаў «У Беларусі», «У сьвеце» і «Тэрарыстычныя акты» (без «У Расеі», якую мабыць, часткова можна дадаць да «У сьвеце») — бо незразумела, навошта такая ўвага да гісторыі Расеі ў Беларускай Вікіпэдыі? Дадам яшчэ, што ў час папярэдняга абмеркаваньня заўвагай з майго боку было пазначэньне друкаваных крыніцаў на мове арыгіналу (расейскай), бо ў спасылках арыгінальная мова хоць бы паказваецца з дапамогай вынаскі «ru», а тут жа, увогуле, нейкі гамон — правяральнасьць роўная нулю, бо ў бібліятэцы кнігу з такой назвай-аўтарам знайсьці немагчыма. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:49, 20 траўня 2020 (+03)
- Вялікі дзякуй за ўважлівасьць. Прыбраў з артыкула ўсе пазначаныя прыклады празьмернай расеяцэнтрычнасьці.--Удзельнік:W 14:29, 20 траўня 2020 (UTC+3)
- Я бы яшчэ прывёў некалькі прыкладаў цікавых музэяў, прысьвечаных цягнікам/чыгунцы/трамваям і згадаў бы некалькі гарадоў (у першую чаргу — беларускіх), дзе ёсьць помнікі цягнікам. Але гэта не тэрмінова. Ну, і як заўсёды, заўвага да перакладаў: назвы песьняў і гуртоў прынята падаваць у арыгінале, пераклады можна падаваць у дужках.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:36, 21 траўня 2020 (+03)
- Вялікі дзякуй абодвум удзельнікам за дапаўненьні артыкула і водгукі. Дадаў арыгінальныя назвы яшчэ 2-х кніг. Прывёў прыклады музэя і помніка ў Беларусі з выявамі.--Удзельнік:W 16:46, 22 траўня 2020 (UTC+3)
- Ізноў, дарэчы, проста пекла ў дачыненьні да назваў гуртоў у артыкуле: штосьці ў арыгінале па-расейску і па-ангельску, штосьці перакладзена без аніякіх падстаў на беларускую, штосьці ўзята ў двукоссе, штосьці не ўзята... Аніякага кансенсуса ў тарашкевічным раздзеле ў дачыненьні да іншаземных асабістых назваў бачу і блізка няма, хоць у абмеркаванні дэкларуецца адваротнае. Віт; гутаркі 18:16, 22 траўня 2020 (+03)