Абмеркаваньне:Уладзімер Ленін
Уладзімер
рэдагавацьПаводле правапісу артыкулу слушнай назвай будзе «Уладзімер Ленін» --Red_Winged_Duck 16:03, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Падобнае абмеркаваньне было ў Абмеркаваньне:Уладзімер Пуцін. --EugeneZelenko 16:19, 20 лістапада 2006 (UTC)
Пытаньне да аўтара
рэдагавацьЯкая падстава пісаць "Ленінґрад"менавіта такім чынам, праз "г выбухное"? Ці гэтае правіла ёсьць у класічным правапісе? І калі ёсьць, ці слушна прымяняць яго ў адносінах да назваў расейскіх гарадоў?--Bacian 16:48, 20 лістапада 2006 (UTC)
- 61. Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў выбухны g можа перадавацца празь літару ґ (“ґе”) : Ґаза, Ґамбія, Ґент, Ґібральтар, Ґітлін, Аґра, Арлінґтан, Рэдынґ. [1]. Адмысловых удакладненьняў датычна расейскіх назваў няма, таму Ленінґрад, Петраґрад - можна.--Czalex 17:17, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Наколькі я разумею (і, па праўдзе кажучы, амаль упэўнены), гэта датычыцца неславянскіх назваў. Увогуле, славянскія назвы ў беларускай мове значна асімілююцца і, вобразна кажучы, не з'яўляюцца іншамоўнымі ў поўным значэньні гэтага слова, ў адрозненьне ад неславянскіх (напрыклад, мы кажам "УлаДЗівасток", а не "УлаДЫвасток", але "ДЗетройт" ніхто не напіша). Так што са славянскімі назвамі, я лічу, такія экспэрыменты праводзіць ня варта.--Bacian 21:19, 20 лістапада 2006 (UTC)
- я сьвята кіруюся выключна літарай непахіснага аўтарытэту правілаў, у якіх адзначана працытаванае ў папярэднім адказе. Расейская мова паводле навуковых дадзеных зьяўляецца адрознай ад беларускае мовай, і таму падлягае тым самым прынцыпам, што ангельская, нямецкая, бэнгальская і сўагілі. Кропка :) --Czalex 21:27, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Датычна Дэтройт і Ўладзівасток - розныя выпадкі, бо д ў Detroit а прыёры цьвёрдае, а ў Владивосток - мяккае.--Czalex 21:29, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Ну калі падыходзіць вось так казуістычна да пытаньня, то у правіле напісана пра выбухны g, а ў расейскай мове такой літары няма. :) Насамрэч гук "г выбухны" не ўласьцівы беларускай мове, таму выкарыстоўваць яго лішні раз некарэктна ў адносінах да нашай фанэтыкі. У беларускай мове слова "Ленінґрад" гучыць вычварна, паспрабуй сам яго вымавіць і адчуеш гэта.--Bacian 21:39, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Арлінґтан, Рэдынґ - таксама дзіўнаваста гучыць. Але на тое ж гэта замежныя назвы ;) А ґ выбухны ў беларускай мове ўсёж ёсьць, нават у некаторых беларускіх словах (ґанак, мазґі) - пагатоў у замежных. --Czalex 19:04, 21 лістапада 2006 (UTC)
- Дык што, замежныя назвы трэба калькаваць, не зважаючы на фанетычныя традыцыі беларускй мовы? Ганак, мазгі - запазычаныя з польскай мовы.--Bacian 20:05, 21 лістапада 2006 (UTC)
- 1. замежныя словы адаптуюцца да беларускага вымаўленьня. 2. Гук ґ (таксама, як і ф) у беларускай мове існуе, гэта факт. 3. І існуюць вышэй згаданыя правілы, паводле якіх ґ можа перадавацца ў замежных назвах і імёнах. Таму Ленінґрад мае права быць. --Czalex 21:10, 21 лістапада 2006 (UTC)
- Дык што, замежныя назвы трэба калькаваць, не зважаючы на фанетычныя традыцыі беларускй мовы? Ганак, мазгі - запазычаныя з польскай мовы.--Bacian 20:05, 21 лістапада 2006 (UTC)
- Арлінґтан, Рэдынґ - таксама дзіўнаваста гучыць. Але на тое ж гэта замежныя назвы ;) А ґ выбухны ў беларускай мове ўсёж ёсьць, нават у некаторых беларускіх словах (ґанак, мазґі) - пагатоў у замежных. --Czalex 19:04, 21 лістапада 2006 (UTC)
- Ну калі падыходзіць вось так казуістычна да пытаньня, то у правіле напісана пра выбухны g, а ў расейскай мове такой літары няма. :) Насамрэч гук "г выбухны" не ўласьцівы беларускай мове, таму выкарыстоўваць яго лішні раз некарэктна ў адносінах да нашай фанэтыкі. У беларускай мове слова "Ленінґрад" гучыць вычварна, паспрабуй сам яго вымавіць і адчуеш гэта.--Bacian 21:39, 20 лістапада 2006 (UTC)
- Наколькі я разумею (і, па праўдзе кажучы, амаль упэўнены), гэта датычыцца неславянскіх назваў. Увогуле, славянскія назвы ў беларускай мове значна асімілююцца і, вобразна кажучы, не з'яўляюцца іншамоўнымі ў поўным значэньні гэтага слова, ў адрозненьне ад неславянскіх (напрыклад, мы кажам "УлаДЗівасток", а не "УлаДЫвасток", але "ДЗетройт" ніхто не напіша). Так што са славянскімі назвамі, я лічу, такія экспэрыменты праводзіць ня варта.--Bacian 21:19, 20 лістапада 2006 (UTC)
- У слоўніку НН — Ленінград. --EugeneZelenko 15:06, 21 лістапада 2006 (UTC)
- Цікава, аднак абвергнуць гэтае сцверджанне немагчыма, калі ўлічваць тое, што:
- прыхільнікі нацкомаўкі стала трымаюцца выключна і толькі правілаў "з шэрай кніжкі". "Будь-які" прыклад з любой іншай (хай і звышакадэмічнай) кніжкі не можа быць аргументам, бо дакладна не вызначаны спіс прац, з якімі "згодна" нацкомаўка (і шмат прыкладаў ёсць "ужэ", калі прыхільнік нацкомаўкі "абвяргае" "навуковасць" доказаў фразай пра тое, што гэта "савецкае" і/ці "шкоднае"). Выбар падручнікаў\дапаможнікаў для прых. нацкомаўкі зусім шырокі - з тым пагаджуся, а во з тым - не.
- "працоўная група" не выдавала нарматыўных слоўнікаў, а таму ўсякі прыхільнік нацкомаўкі можа "забракаваць" нягоднае для яго слова (нават калі яно са, здавалася б, нарматыўнага (ілюзія!) АБС-06 - пра "слоўнік НН" нат' размова не ідзе) і выдумаць нейкі ўласны неалагізм (больш за гэта, вольна напісаць яго сюды).
- асабліва цікава сустракаць такія дзівы пры замацаваным:
- "Асноўныя прынцыпы (“матывацыі”) дзейнасьці Працоўнае групы:
- Захаваць традыцыю (“старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць”) і па магчымасьці скасаваць разьбежнасьці ды нутраныя супярэчнасьцi ў сучаснай практыцы “тарашкевiцы”.
- ...Несумненна, існуюць традыцыйныя формы адаптацыі высокачастотных словаў, і іх паўторнае пазычваньне - наданьне новага, больш дакладнага, бліжэйшага да першакрыніцы, аднак непазнавальнага для шараговага карыстальніка аблічча - можа паслужыць не ўнармаваньню, а разбурэньню правапісу. Таму Працоўная група, усьведамляючы, што дасягнуць поўнай аднастайнасьці асваеньня іншамоўнага матэрыялу немагчыма, дапусьціла адпаведныя варыянты ці выключэньні. - аднак, усведамляючы традыцыю напісання кораня "град", тым не менш, забылася на яго. -- 82.209.215.249 22:14, 23 лістапада 2006 (UTC)
- Цікава, аднак абвергнуць гэтае сцверджанне немагчыма, калі ўлічваць тое, што: