Абмеркаваньне:Уладзімер Пуцін
Па-беларуску правільна будзе "Уладзімер". --Monk 12:31, 07.04.2005 (UTC)
- Пуцін не беларус, таму лічу мэтазгодным пісаць яго ймя менавіта як Уладзімір (у арыгінале - Владимир). Мы розныя народы і ймёны ў нас розныя (*ІМГО мэтазгодна было б пісаць Владімір Путін, але ў беларускай мове прыняты фанэтызм).
- А то дойдзем да таго, што Джордж Буш у нас будзе Юрасём Кусьцюком, а Іосіф Сталін - Язэпам Сталевічам ;) --Czalex 12:56, 07.04.2005 (UTC)
- Трэба выкарыстоўваць разумны пераклад, якраз фанетычны. Таму George - Джордж, а Владимир - Уладзімер. Уладзімір - гэта наркамаўскі русізм. Імя гэта адное й тое ж, відавочна. --Monk 19:06, 07.04.2005 (UTC)
- Мне здаецца, што для імёнаў людзёй іншых нацыянальнасьцяў лепей выкарыстоўваць варыянт, найбольш блізкі да арыгіналу. У гэтым выпадку — Уладзімір. --EugeneZelenko 01:29, 08.04.2005 (UTC)
- Прычым тут мова арыгіналу?? Проста ў беларускай мове ёсьць два варыянты: Уладзімір (даволі папулярны варыянт) і Уладзімер (які ўжываецца некаторымі прыхільнікамі клясычнага правапісу). Падыход павінен быць адпаведна такім жа, як у праблеме правапісу - то бок, не чапляцца. Калі чалавек піша Ўладзімір, няхай піша Ўладзімір. Гэта не памылка.
- Адзінае што, пэўна, трэба будзе мець рэдырэкты для ўсіх Уладзімераў. --Rydel 10:59, 08.04.2005 (UTC)
Славянские имена обычно переводятся, другие нет. Исключение - грузинские имена.
"Уладзімер" - палянізм і зусім не па-беларуску! Правільна - Уладзімі́р (як Казімі́р, Славамі́р і г.д.)
Нэўтральнасьць
рэдагавацьТэкст даволі неаб'ектыўны, напісаны ў негатыўных танах. Факты падаюцца з аднабаковай афарбоўкай. Зусім не згадваюцца заслугі Пуціна перад Расеяй, якіх насамрэч шмат.
- Калі ласка, у падобных выпадках дадавайце ў пачатку артыкула {{Неаб'ектыўна}}. --EugeneZelenko 02:48, 10.09.2005 (UTC)
- Артыкул сапраўды аднабаковы. Па сутнасьці падаецца толькі пункт гледжаньня расейскай лібэральнай апазыцыі. Дадаў "неаб'ектыўнасьць". Juras14 03:50, 16.01.2006 (UTC)