Абмеркаваньне:Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)


Вітаю! Буду ўдзячны за даданьне ў артыкул зьвестак пра заняцьце газавымяральнай станцыі ў Курскай вобласьці: 7 жніўня 2024 году Ўзброены сілы Ўкраіны занялі газавымяральную станцыю «Суджа» ў Курскай вобласьці Расеі. Там праходзіў адзін зь 5 газаправодаў, адкуль «Газпрам» перадаваў прыродны газ праз Газатранспартную сыстэму Ўкраіны ў іншыя краіны Эўропы. Пры наступе на 15 км углыб расейскай тэрыторыі ўкраінскія войскі занялі 11 вёсак Суджанскага раёну і замацаваліся каля Суджы (Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», празь якую ідзе газ ва Ўкраіну і Эўропу // Партал «Наша ніва», 7 жніўня 2024 г. Праверана 7 жніўня 2024 г.). З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 18:05, 7 жніўня 2024 (UTC+3)

Вярнуцца да старонкі «Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)».