Абмеркаваньне:Поразаў

Апошні каментар: 9 жніўня 2018, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

У Поразава маецца герб. Можа трэба загрузіць? --Ліцьвін 16:56, 6 лютага 2009 (UTC)

Так, думаю, што варта. Напэўна, адразу ў Commons пад адпаведным дазволам (commons:Template:PD-BY-exempt). —zedlik 01:24, 7 лютага 2009 (UTC)
На жаль, артыкул 8 закону РБ (і адпаведна commons:Template:PD-BY-exempt) гаворыць толькі пра герб і сьцяг. Глядзіце таксама commons:Template talk:Vector-Images.com#BY-exempt.
Наколькі разумею, гэтая выява — сучасная рэканструкцыя.
EugeneZelenko 15:31, 7 лютага 2009 (UTC)
Падобна да праўды, бо выраз «дзяржаўныя сымбалі» сапраўды мусіць пакрываць сымбалі дзяржавы, а не гарадоў. Дык а што тады з усімі беларускімі сьцягамі-гербамі, якія пазначаныя гэтым дазволам? Атрымліваецца, што калі яны не перамаляваныя, то гэта парушэньне... А там практычна ўсе гербы беларускіх гарадоў. —zedlik 15:41, 7 лютага 2009 (UTC)
Праблема яшчэ, што калі яны перамаляваныя з афіцыйных, створаных у наш час, то гэта будзе вытворная праца. Мяркую, што бясьпечна перамалёўваць толькі гербы, дызайны якіх створаныя даўно (напрыклад, са шляхецкіх). --EugeneZelenko 15:46, 7 лютага 2009 (UTC)
Ну гэта ясна. Але атрымліваецца, што ўсе беларускія гербы — патэнцыйныя кандыдатуры на выдаленьне. Афігець. —zedlik 15:50, 7 лютага 2009 (UTC)
Тут патрэбныя зьмены ў законе (напрыклад, як ўкраінскім) альбо юрыдычны прэцэдэнт, які прыраўняе муніцыпальныя і дзяржаўныя сымбалі. --EugeneZelenko 15:54, 7 лютага 2009 (UTC)
государственные символы и знаки (флаг, герб, гимн, ордена, денежные и иные знаки) Што такое іншыя? Мяркую гэтае іншае распаўсюджваецца і на гербы і сьцягі гарадоў. --Ліцьвін 16:23, 7 лютага 2009 (UTC)
Зусім іншыя меркаваньні можна пабачыць у кнізе С.Я. Рассадін. А.М. Міхальчанка. «Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі». Мінск. «Беларусь». 2005. ISBN 985-01-0530-5. --EugeneZelenko 16:34, 7 лютага 2009 (UTC)
Ва ўпор ня бачу. --Ліцьвін 16:40, 7 лютага 2009 (UTC)
Старонка 4: © Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, выявы афіцыйных гербоў. --EugeneZelenko 16:47, 7 лютага 2009 (UTC)
Так што Вы будзеце патрабаваць выдаленьня ўсіх гербаў і сьцягоў гарадоў і раёнаў Беларусі? --Ліцьвін 17:05, 7 лютага 2009 (UTC)
Не распаўсюджваецца, пакуль гэта ня будзе пазначана яўна альбо пакуль ня будзе прэцэдэнту. Бо пад інымі можна лічычча што заўгодна. —zedlik 16:50, 7 лютага 2009 (UTC)
Калі я штосьці загружаю, то заўсёды ўзьнікаюць пытаньні. Калі ласка, загрузіце самі. --Ліцьвін 16:23, 7 лютага 2009 (UTC)
З улікам зьвестак, якія паведаміў Яўген, я думаю, што зараз лепей пачакаць, пакуль гэтае пытаньне вырашыцца. Учора я яшчэ гэтага ня ведаў. А што да пытаньняў пра загрузку, то на маю думку усё, што адбываецца ў нас, мусіць адбывацца ў межах, вызначаных Фундацыяй Вікімэдыя па прыблізна агульнапрынятых у іншых разьдзелах правілах, калі такіх яшчэ няма ў нас, каб не ўзьнікала пытаньняў пра легітымнасьць існаваньня гэтага разьдзелу, як гэта было 2 гады таму. Старыя праблемныя месцы, думаю, з часам мы разьбярэм, але новых усё ж ствараць ня варта. Вось і ўсё. —zedlik 16:50, 7 лютага 2009 (UTC)

Назва

рэдагаваць

Гістарычная назва населенага пункту — Поразаў. Толькі 30 красавіка 1958 году, у сувязі з пераўтварэньнем вёскі ў гарадзкі пасёлак, населены пункт перайменавалі ў Поразава. Лічу, што асноўнай назваў павінна быць гістарычная назва. Таксама гэта тычыцца назваў шматлікіх іншых перайменаваных населеных пунктаў — Брынёў, Грабаў і г.д. --Ліцьвін (гутаркі) 14:31, 8 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Падтрымліваю. Дзякуй за крыніцу, якая даводзіць перайменаваньне. Пасьлядоўна прытрымліваюся пазыцыі, што ў Вікіпэдыі артыкула пра населеныя пункты мусяць мець традыцыйныя гістарычныя назвы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:34, 9 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Згодзен з вамі. Таксама пляную пачаць аб’ядноўваць у адзіны артыкул пад гістарычнай назвай тыя сельсаветы, якія былі перайменаваны ў сувязі з тым, што быў перайменаваны адміністрацыйны цэнтар гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Але гэтае пачну рабіць толькі пасьля таго, як разьбяруся з пасялковымі саветамі. Спадзяюся ўдзельнік Red Winged Duck ня будзе перашкаджаць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:32, 9 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Поразаў».