Абмеркаваньне:Нясьвіж
Шаблёны
рэдагавацьМяркую, няма сэнсу дадаваць кожны шаблён прама ў артыкул (Сажалкі Нясьвіжу, Вуліцы Нясьвіжу, Цэрквы Нясьвіжу і г.д.). Лепш рабіць як напрыклад у артыкуле Менск. Ствараць агульны шаблён пад агульнай назвай. Пры гэтым будзе хоць нейкая гiерархiя: Нясьвіж — Нясьвіскі раён — Менская вобласьць. --Ліцьвін 22:43, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Гэта вельмі ўмоўны падзел і вельмі ўмоўная герархія. Да таго ж трэба мець асобныя артыкул пра сажалкі, вуліцы, цэрквы, іначай іх ніяк не прычапіць да агульнага шаблёну. На маю думку, пакуль шаблёнаў ня стане крытычна шмат, можна пакінуць як ёсьць. —zedlik 22:58, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Чаму нельга прычапіць? Ствараецца шаблён Нясьвіж і тамака маецца артыкул Вуліцы Нясьвіжу, ствараецца артыкул Вуліцы Нясьвіжу, і ў яго дадаюцца шаблёны — Вуліцы Нясьвіжу і Нясьвіж. Вось і герархія, можа і ўмоўная, але пакуль робім менавіта так з артыкуламі верхняга ўзроўню. --Ліцьвін 23:06, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Прынцыпова я не супраць аднаго шаблёну. Але прыклад Менску не зусім ўдалы, на мой погляд. Тут хутчэй падыдзе складаны шаблён, як "Автономная Республика Крым" у артыкуле http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BC. Можна пакуль паразьвіваць асобныя шаблёны, а там аб'яднаць. --Rasa 23:11, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Я і кажу, што трэба ствараць тады асюбныя артыкулы па кожным прадмеце. А ўвогуле, ідэя вартая, але пакуль яшчэ сырая. Напрыклад, шаблён для Менску называецца «Славутасьці», але там і мэтро, і аэрапорт — што гэта за славутасьці? Музэі і музэй ВАВ чамусьці асобна. Ну і зрэшты такі шаблён мае сэнс, калі тэмаў вельмі шмат. У Менску ён сапраўды будзе дарэчы. А для якога-небудзь Нясьвіжу, дзе тры тэмы па-за адміністрацыйным дзяленьнем — то сэнс выносіць тры радкі ў асобны шаблён? —zedlik 23:27, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Ага. Я ня думаю, што ў Нясьвіжа менш гісторыі і славы чым у Менска. Што тычыцца галоўнай назвы, то я думаю, што нам таксама можна зрабіць проста *** па тэмах. --Ліцьвін 23:35, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Ну дык будзе як будзе, то зробім. Куды сьпяшацца, каб яно пустое пасьля вісела. —zedlik 23:43, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Ага. Я ня думаю, што ў Нясьвіжа менш гісторыі і славы чым у Менска. Што тычыцца галоўнай назвы, то я думаю, што нам таксама можна зрабіць проста *** па тэмах. --Ліцьвін 23:35, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Чаму нельга прычапіць? Ствараецца шаблён Нясьвіж і тамака маецца артыкул Вуліцы Нясьвіжу, ствараецца артыкул Вуліцы Нясьвіжу, і ў яго дадаюцца шаблёны — Вуліцы Нясьвіжу і Нясьвіж. Вось і герархія, можа і ўмоўная, але пакуль робім менавіта так з артыкуламі верхняга ўзроўню. --Ліцьвін 23:06, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Галоўная выява
рэдагавацьФарны касьцёл збудаваньне, вядома, прыгожае, але меская ратуша - гэта не проста будынак, а сымбаль места, як той жа герб або сьцяг. На маю думку, пры наўнасьці/захаванасьці ратушаў у карткі больш лягічна зьмяшчаць менавіта іхныя выявы. --Казімер Ляхновіч 11:28, 28 лістапада 2009 (UTC)
- Можна і ратушу. Гэта не прынцыповае пытаньне. Папярэдні фотаздымак быў даволі змрочным, таму, я зьмяніў на Фарны Касьцёл - унікальны будынак Нясьвіжу, другі па ліку архітэктурны помнік у стылі барока ў сьвеце пасьля сабора Пятра ў Рыму. --Jauhienij 11:34, 28 лістапада 2009 (UTC)
- Цікавае меркаваньне. Ніколі не думаў у гэтых катэгорыях, што б зьмяшчаць здымак урадавага сымбалю места. Я заўсёды думаў у катэгорыі - прыгожы, цікавы здымак або ўнікальны будынак. Я б напрыклад зьмяшчаў панараму 19 ст. Тады не ведаю. Bocianski 11:38, 28 лістапада 2009 (UTC)
- Можна і сучасную панараму, як у ангельскай Вікі. --Jauhienij 11:43, 28 лістапада 2009 (UTC)
- Для Беларусі (вядома, на маю суб'ектыўную думку) ратуша ня столькі ўрадавы сымбаль места, колькі сымбаль самакіраваньня, Магдэбурскага права ды, увогуле, нашае слаўнае мінуўшчыны ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. На жаль, так склалася гістарычна, што ў Беларусі падобных збудаваньняў засталося зусім няшмат, а некаторыя (як прыкладам Менская ратуша былі нават адмыслова зруйнаваныя дзеля палітычных мэтаў). Але згодны, што папярэдняя выява была не зусім удалай, таму я ня супраць таго, каб пакінуць фатаздымак Фарнага касьцёла — прынамсі да зьяўленьня новых якасных выяваў Нясьвіскай ратушы. --Казімер Ляхновіч 11:57, 28 лістапада 2009 (UTC)
Навігацыйная група
рэдагавацьАптымізаваў выгляд пераліку навігацыйных табліцаў у канцы артыкула з дапамогаю {{Навігацыйная група}}. Надалей пляную працаваць у гэтым кірунку і зь іншымі артыкуламі. Магчыма, у кагосьці будуць нейкія заўвагі ці пажаданьні. --Казімер Ляхновіч 03:18, 30 студзеня 2012 (FET)
- Малайчына, што заняўся шаблёнам. Даўно трэба было. --Jauhienij 03:30, 30 студзеня 2012 (FET)
- Толькі не забывайцеся, што зашмат навігацыйных табліцаў робяць горшую справу, а дакладней колькасьць спасылак у іх. — Wizardist г +у 08:20, 30 студзеня 2012 (FET)
- Празьмерная колькасьць шаблёнаў, на маю думку, таксама праблема. Возьмем, напрыклад, артыкул Горадня. Калі да ўжо існых у ім картак гістарычнага адм.-тэр. падзелу {{Гарадзенская вобласьць БССР}}, {{Беластоцкая вобласьць (1939-1944)}}, {{Вобласьці БССР}}, {{Гміны Гарадзенскага павету}}, {{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}} дадаць астатнія {{Троцкае ваяводзтва}}, {{Гарадзенскае ваяводзтва}}, {{Гарадзенскі павет}}, {{Слонімская губэрня}}, {{Літоўская губэрня}}, {{Гарадзенская губэрня}}, {{Гарадзенскі павет (Расейскай імпэрыя)}}, {{Беластоцкае ваяводзтва}} (і гэта яшчэ ня поўны сьпіс), то атрымаем разрыў мозга ў чытача. Маркую, памянёныя карткі з артыкулаў пра НП давядзецца прыбіраць: нейкага вялізнага сэнсава-асьветніцкага дзеяньня яны ня нясуць. --Казімер Ляхновіч 13:17, 30 студзеня 2012 (FET)
- Я мяркую, што шаблёны няісных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак варта зьмяшчаць толькі ў артыкуле пра гэтую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, бо калі зьмяшчаць, напрыклад, у артыкулах пра вёскі ўсе сельсаветы, у якія яны ўваходзілі, можа набрацца зь дзясятак шаблёнаў, а практычнай карысьці будзе ня шмат. Таму падтрымліваю ідэю памяншэньня колькасьці такіх шаблёнаў. А што да шаблёну {{Навігацыйная група}}, дык думаю, што яго варта ўжываць, толькі калі колькасьць шаблёнаў большая за 3—4, бо няма сэнсу ў ім хаваць пару шаблёнаў. --Red_Winged_Duck 14:36, 30 студзеня 2012 (FET)
- Згодны. У Горадні цяпер, на маю думку, перабор з навігацыйнымі шаблёнамі. —zedlik 15:30, 30 студзеня 2012 (FET)
- Дзякуй за меркаваньні. Добра, што паразумеліся зь няіснымі адм.-тэр. адзінкамі (колішнія сельсаветы — трапны крыклад). Што да злучэньня навігацыйных шаблёнаў у групы, то на маю думку, гэта мае сэнс нават для двух табліцаў пры ўмове, што ў артыкуле прысутнічаюць яшчэ хаця б адна — іншай тэматыкай. Вядома, займанае месца тут ня ёсьць крытычным, аднак у кожным разе пад агульнай шапкай падобныя навігацыйныя табліцы выглядаць больш структуравана: адразу відаць, што яны мусяць характарызаваць. Прынамсі мінусаў у гэтым я ня бачу. --Казімер Ляхновіч 19:57, 30 студзеня 2012 (FET)
- Цалкам згодны. --Ліцьвін (гутаркі) 00:49, 6 сакавіка 2012 (FET)