Абмеркаваньне:Мяцеж Глінскіх
Гэты артыкул быў намінаваны ў добрыя артыкулы беларускай Вікіпэдыі (гл. старонку абмеркаваньня). Пасьля далейшага абмеркаваньня стаў абраным артыкулам беларускай Вікіпэдыі (статус нададзены 3 чэрвеня 2013 году). |
Пасады
рэдагавацьМагчыма пасады: вялікі князь, намесьнік і т.п. трэба пасьлядоўна пісаць зь вялікай літары правілы, §29.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:50, 15 траўня 2013 (FET)
- Гэта правілы з апошняй рэформы школьнага правапісу, каб «прэзыдэнт» з маленькай літары не пісалі. Liashko (гутаркі) 23:00, 15 траўня 2013 (FET)
- І што? БКП правілаў стылістыкі, графікі, пунктуацыі і сынтаксысу не вызначае, і сам жа БКП піша, што ўсё, што ня тычыцца артаграфічных нормаў, бярэцца з правілаў беларускай мовы Акадэміі навук. — Wizardist г +у 00:44, 16 траўня 2013 (FET)
- На момант стварэньня БКП гэтага правіла не існавала і там напісана, што ў афіцыйным правапісе пытаньне не разьвязанае, але ня сказана, што трэба карыстацца правіламі наркамаўкі для гэтага выпадку. Наадварот, напісана, што не разглядаюцца правілы, якія супадаюць, а калі правіла не было, дык і супадаць няма чаму. Адпаведна, няма падставаў рабіць выснову, што трэба карыстацца правілам, якое было ўведзена пазьней за БКП. --Red_Winged_Duck 01:00, 16 траўня 2013 (FET)
- І што? БКП правілаў стылістыкі, графікі, пунктуацыі і сынтаксысу не вызначае, і сам жа БКП піша, што ўсё, што ня тычыцца артаграфічных нормаў, бярэцца з правілаў беларускай мовы Акадэміі навук. — Wizardist г +у 00:44, 16 траўня 2013 (FET)
Выява
рэдагавацьНу вы хаця б мапу пераклалі на беларускую перш чым высоўваць артыкул. -- Jarash (гутаркі) 00:14, 18 траўня 2013 (FET)
- Даволі складаная выява, каб яе перакладаць. Да таго ж, перакладзеная выява не зьяўляецца крытэрам для абраных артыкулаў. Можна паглядзець, напрыклад, на артыкул Грунвальдзкая бітва.Liashko (гутаркі) 16:04, 20 траўня 2013 (FET)
- Прапаную прачытаць старонку Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня, асабліва ў тым месцы, дзе "Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў абраныя артыкулы." А калі нешта ў раней абраным артыкуле не падабаецца, дык можна перагледзець ягоны статус. -- Jarash (гутаркі) 16:24, 20 траўня 2013 (FET)
Рэцэнзія Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Прапаную для рэцэнзаваньня. Liashko (гутаркі) 16:35, 20 траўня 2013 (FET)
- 1. Магчыма, варта перагледзець нумарацыю разьдзелаў артыкулу, а то выглядае, што пункт "2 Прычыны выступленьня" уключае ў сябе падпункт "2.1 Пачатак выступленьня". 2. У тэксьце згадваецца Калантаеў. Можна дадаць што-небудзь пра яго? -- Jarash (гутаркі) 17:03, 20 траўня 2013 (FET)
- Сапраўды, заўвагу пра Калантаева ад шаноўнага ўдзельніка Jarash-а нельга назваць слушнай. Усё к месту і да рэчы.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:29, 21 траўня 2013 (FET)
Вынік: акрамя ўдзельніка, пакінуўшага праект, крытычных заўваг датычных артыкула працяглы час нямае, рэцэнзаваньне завершана.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:35, 3 чэрвеня 2013 (FET)