Абмеркаваньне:Мялеці Храптовіч
Апошні каментар: 11 ліпеня 2019, ад удзельніка Kazimier Lachnovič
У тэксце ёсць сказ:
Дзякуючы сваяцтву з Хадкевічамі, пераканаў Яна Хадкевіча ў 1579 вярнуць манастыру Азяраны.
Але на яго няма крыніц. У энцыклапедыі Грыцкевіча пра гэта нічога няма. Я паглядзеў Карева "ХРЕПТОВИЧИ: РОД И ЕГО ПРЕДСТАВИТЕЛИ В ЕВРОПЕЙСКОМ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОМ КОНТЕКСТЕ", Праваслаўную энцыклапедыю пад рэдакцыяй Патрыарха Маскоўскага і Усея Русі Кірыла, там таксама нічога пра гэта няма. Таму можна лічыць, што звесткі з гэтага сказу прыдумаў аўтар гэтага артыкула ці нехта іншы. Гэта значыць, што іх трэба ўбраць.
- Хутчэй за ўсё ўдзельнік Kazimier Lachnovič стварыў гэты артыкул шляхам перакладу адпаведнага артыкула ва Ўкраінскай Вікіпэдыі. Ва Ўкраінскай Вікіпэдыі гэты артыкул стварыў удзельнік Bro.Sergiy, які з 2012 году больш не рэдагуе Вікіпэдыю. Атрымліваецца, што калі ня зьявяцца дадатковыя зьвесткі, то гэтае сьцьвярджэньне можна будзе выдаліць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:44, 29 чэрвеня 2019 (MSK)
- Так, часткова перакладаў з Украінскай Вікіпэдыі, а туды гэтыя зьвесткі, відаць, трапілі адсюль. У кожным разе прыбраў спрэчную інфармацыю з артыкулы, раз яе няма ў друкаваных крыніцах, вартых даверу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:35, 11 ліпеня 2019 (+03)