Абмеркаваньне:Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў

Апошні каментар: 23 верасень, ад удзельніка Hleb23 у тэме Рада мэханізмам-шаблёнам-спосабам запаўненьня

Рада мэханізмам-шаблёнам-спосабам запаўненьня

рэдагаваць

Вітанкі, Artsiom91!
Вы выбітным чынам стварылі шаблён Лігавага этапу, я яшчэ ня надта разабраўся, як той мае запаўняцца, але я на шляху.
Ці вы будзеце нешта асаблівае ствараць па частцы, дзе пра вынікі матчаў па гульнявых днях?
Бо практычна я бачну на ангельскамоўнай старонцы набор табліцаў, куды я па сваёй традыцыі хачу дадаць галявы пратакол.
То бок, у такім варыянце гэта мне па сілах, хіба што я бы папрасіў вас на будучыню зрабіць шаблён-сетку на плэй-оф частку.
Таксама добра было бы мець спасылкі-пераходы паміж згадкамі матчаў на вынікі ды назад, я бачыў такое, калі вы рабілі вынікі нацыянальных лігаў, паспрабую авалодаць тым неўзабаве.
Моцна дзякую за дапамогу! Hleb23 (гутаркі) 18:47, 17 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Hleb23, для абнаўленьня табліцы дастаткова абнаўляць парамэтры "парадак_камандаў" і ўсё ў разьдзеле "Вынікі камандаў". Можна гэта рабіць, капіруючы з англійскай вікіпэдыі. Сетку для плэй-оф зраблю для артыкула Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў, тут яна будзе такая ж. Вынікі ж матчаў, я думаю, можна афармляць так жа як і для кваліфікацыйных раўндаў. Хоць, калі ёсьць жаданьне даваць аўтараў галоў і іншыя падрабязнасьці, то лепей было б для гэтага рабіць асобныя артыкулы пра пэўныя стадыі турніраў, як у англійскай вікіпэдыі, усё ж асноўны артыкул пра турнір становіцца вельмі перагружаным.--Artsiom91 (гутаркі) 19:41, 17 верасьня 2024 (+03)Адказаць
Вітаю наноў, Artsiom91! У мяне е прапанова наконт табліцы, прашу прабачыць, калі разьвязаньне прапановы можа займець нейкі вялікі час. Я гляджу на табліцу ды бачу, што нататкі каля камандаў, якія набралі роўную колькасьць пунктаў атрымліваюцца ну занадта вялікімі, бо ў тых трэба апісаць усе парамэтры для параўнаньня ці пісаць, як то рабіў я: "паколькі усе вышэйзначныя паказьнікі супадаюць, бяром асноўным такі крытэр.", што ня зручна для ўспрыманьня ды тлумачэньня, пагатоў адразу над табліцаю пералічаныя ўсе крытэры, але па табліцы мы ня можам тыя высьветліць, бо па самой табліцы мы можам вызначыць толькі 3 зь 10 паказьнікаў. Таму я прапаную дадаць слупкі, ці некаторыя зьмяніць, калі магчыма. Слупкі, якія ня трэба дадаваць, бо ў выпадках, калі нямае супэрнікаў з роўнай колькасьцю пунктаў, гэтыя паказьнікі будуць раўны 0, гэта:
1.Колькасьць пунктаў, набраных у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі
2.Розьніца мячоў, набраных у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі
3.Колькасьць галоў, забітых у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі;
тут толькі 3 паказьнікі. А яшчэ 4 я бы вельмі жадаў бачуць у табліцы, бо яны ня 0, пакуль футбалісты тых камандаў не развучыліся зусім гуляць у футбол), гэта:
1.Колькасьць галоў, забітых у гасьцёх на этапе Лігі
2.Колькасьць выязных перамогаў на этапе Лігі
3.Сума дысцыплінарных пунктаў
4.Клюбны каэфіцыент
Маім таблічным мысьленьнем я бы дадаў выязныя перамогі ды галы проста ў дужках пасьля ўсіх перамогаў ды галоў, але я разумею, што гэта паламае тыпы дадзеных у падліку набраных пунктаў ды розьніцы мячоў, адсюль бачу адзіным шлях даданьня 3 новых слупкоў, дзе апошні (з каэфіцыэнтам) будзе запаўняцца аднойчы й назаўжды, бо ягонае турнірнае значэньне бярэцца на пачатку сэзону. Як лепшага за мяне спэцыяліста па тэхналёгіі працы з гэтым шаблёнам я прашу вас па магчымасьці ажыцьцявіць адпаведныя зьмены. Hleb23 (гутаркі) 10:43, 21 верасьня 2024 (+03)Адказаць
@Hleb23, не думаю што ёсьць вялікая патрэба ў гэтым. Праз 2-3 туры каманды можна будзе адрозьніваць і па асноўных крытэрах. Дадатковыя слупкі ж, якіх няма ў распаўсюджаных варыянтах табліцаў, будуць блытаць, незнаёмым з правіламі клясыфікацыі будзе толькі менш зразумела, чаму каманды так разьмешчаны і для чаго ў іх дадатковыя слупкі. Пераглядзеў буйныя моўныя разьдзелы, хоць якое тлумачэньне акрамя ангельскага пабачыў толькі ў гішпанскім і партугальскім, а дадатковых слупкоў не пабачыў нідзе. Artsiom91 (гутаркі) 21:59, 22 верасьня 2024 (+03)Адказаць
Artsiom91, зразумеў ды прыняў. Тады, праз тое, што падлікі я праводжу самастойна, і толькі вынікі пераправяраю афіцыйнымі крыніцамі, я дадам наступныя крытэры ў табліцу супэрнікі, даты матчаў, вынікі, вядома часова, пасьля сканчэньня турніру з гэтай табліцы прымуцца гэтыя крытэры ды колеры ячэек, адказныя за бліжэйшыя матчы, а пакуль выкарыстаю гэтую табліцу інструмэнтам інфармацыі для ўласнага карыстаньня ды праверкі тымі, хто жадае, хай і 5 колам возу гэты мой новы функцыянал будзе.
1.Колькасьць галоў, забітых у гасьцёх на этапе Лігі
2.Колькасьць выязных перамогаў на этапе Лігі
3.Сума дысцыплінарных пунктаў Hleb23 (гутаркі) 10:50, 23 верасьня 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў».