Абмеркаваньне:Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў

Апошні каментар: 9 месяцаў таму, ад удзельніка Hleb23 у тэме спраўджаньне ўласных імёнаў замежнікаў

Чарга на стварэньне старонак па камандах-удзельніцах ды іхных гарадах рэдагаваць

пажадана стварыць старонкі з наступным зьместам: горад Сан-Сэбастыян, горад Лянс, ФК ТСЦ, горад Бочка-Таполя, горад Сухарэка, ФК Ларн, горад Ларн, горад Кляксьвік, горад Гамрун, ФК Струга, горад Освэстры, ФК Атлетык Эскальдэс-Энгардань Hleb23 (гутаркі) 00:06, 27 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Штосьці стварыў, але штосьці яшчэ не. Dymitr 16:25, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Выношваю думкі ствараць у абмеркаваньнях аўтаматычныя табліцы спасылак на старонкі неіснуючыя, што выкарыстоўваюцца ў турніры, каб там можна было наглядна бачыць чаго няма, а што ў якім статусе стварэньня/запаўненьня. Hleb23 (гутаркі) 20:45, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Пытаньне да заўвагі рэдагаваць

Taravyvan Adijene, прашу ўдакладніць мейсцы преблемныя па артаграфіі, альбо паказаць, што вам кінулася ў вочы, калі вы на такую недасканаласьць наракаеце. Hleb23 (гутаркі) 12:09, 5 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Вой, прасьцей было самому паправіць. Гэтыя месцы там па ўсім артыкуле, можаце самі паглядзець, але калі хочаце, дык напішу найбольш сьмешныя выпадкі. Вы блытаеце беларускую мову з ангельскай, тарашкевіцу — з наркамаўкай, Латвію — з Малдовай, а Малдову — з Альбаніяй. Злоўжываеце машынным перакладам і HTML замест вікіфарматаваньня. Увогуле проста трэба ўважліва яшчэ раз прачытаць тэкст, і памылкі адразу будуць заўважныя. Ня маю часу выпраўляць усе, бо хутчэй за ўсё ў папярэдніх сэзонах будуць падобныя памылкі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 13:10, 5 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй за пільны прагляд, дзесь сапраўды памылкі, часам катэгарычна недарэчныя. Краіны я ня блытаю, несупадзеньні сьягоў - краінаў – памылкі друку, калі вока замылілася. Машынным перакладам я не злоўжываю, я так думаю, нават калі не зусім літаратурнай моваю. Англіцызмамі балуюся, то гэтаксама праўда.
Але ў вас хапае выпраўленьняў накшталт: «які дэбютны раз перамог у» замест «які перамог дэбютны раз у».
Прабелы вы шмат дзе пазьмянялі, водступы, мне то зусім не прынцыпова, таму я нават ня буду адваротна выпраўляць, але ці можна то лічыць памылкамі?
А «сэзон ёсьць» замест «зьяўляецца» лічу заменай паўнавартаснага сыноніму, «правядзеньня» замест «праведзеньня» ўвогуле з правільнага варыянту на памылковы.
Яшчэ вы выправілі дату матчу Шэмрак Ровэрз (Дублін) пара 3 Брэйдаблік (Каўпавогюр), невядома чаму.
Што тычыцца «навошта ім тое насеньне???», гэта вы не разумецце, падаецца, як працуе лёсаваньне з насеньнем: у камандаў бывае толькі 2 статусы 1.Пасеныя 2.Непасеяныя. Але, праз адбыцьцё лёсаваньня да сканчэньня некаторых папярэдніх раўндаў, некаторыя каманды ня ведаюць сваё, уласьцівае ім, насеньне ў лёсаваньні. Таму назвы гэтых слупкоў слушныя.
Пунктуацыя - слушная заўвага. Але я не магу даць ёй рады, таму не гатовы аспрэчваць вашае поле з рэкамэндацыямі выправіць адпаведныя памылкі Hleb23 (гутаркі) 14:30, 6 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Добра, што прааналізавалі маю праўку. Можа надалей ужо такія хібы не паўторацца.
«Які дэбютны раз перамог у» замест «які перамог дэбютны раз у» — гэта я і называю машынным перакладам з ангельскай без наступнай вычыткі. У беларускай мове сказы так не будуюцца (гл. Умовы Ёды). Тое ж тычыцца і ангельскай пунктуацыі, але як ня выправіце, дык хай вісіць заўвага пакуль што.
Наконт памылковага варыянту «правядзеньня» замест «праведзеньня» не зразумеў. Глядзіце ў слоўнікі.
Наконт насеньня — пэўна, вы блытаеце з пасевам камандаў у розныя кошыкі. Глядзіце слоўнікі.
Дату матчу папраўце, калі яна няслушная. Пакуль я вычытваў артыкул, здарыўся канфлікт рэдагаваньняў, то можа нешта і згубілася. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:15, 6 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй за грунтоўны адказ, прыкладу намаганьні каб падобных памылак было ад паменей да не было зусім.
Я не жартаваў, калі казаў, што я сам уласна ствараю думкі не заўсёды звычайным чынам, таму, маю падозраньне, што гэтая памылка (будаваньне сказаў па Ёдзе) праходзе скрозь маю прызму ацэньваньня-праверак незаўважна.
Я шукаў у іншым слоўніку словы «правядзеньне» ды «праведзеньне», вы мяне вашай спасылкай пераканалі, удзячны.
Амаль тое ж самае з насеньнем, толькі тут я сам прыдумаў слову насеньне сэнс, якога яно ня мае, выпраўлю (маёй беларускай усьвядомленай ня шмат гадоў, я яшчэ вучуся, прашу зразумець ды паставіцца нястрога).
Вялікі дзякуй за зьмястоўную дыскусію, прыемна було ўдзельнічаць. Hleb23 (гутаркі) 17:43, 6 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

спраўджаньне ўласных імёнаў замежнікаў рэдагаваць

Вітаньні, Dymitr, вырашыў сур'ёзна падыйсьці да сыстэматычных перакладаў уласных імёнаў замежных футбалістаў на клясычную беларускую, бо маёй не філёлягічнай адукацыі, відавочна, бракуе, для таго быў створаны онлайн-дакумэнт, падобны на які леташнімі гадамі я вёў офлайн для ўласнаручнага падліку статыстыкі галеадораў эўратурніраў. Па дапамогу я зьвярнуўся да філёлягіні-вучыніцы Зьмітра Саўкі. Там мы скаапераваліся наступным чынам: я запаўняю ўсе значэньні самастойна, акрамя зялёнага слупка, а маёй памагатай трэба толькі перанесьці з ружовых слупкоў у зялёныя. Навошта гэта вам: хачу пацікавіцца, ці маеце жаданьне аргумэнтавана далучацца да падобнай працы, мо прапаноўваць свае варыянты, альбо аспрэчваць зацьверджаныя? Пакуль спасылка, тут пакінутая, дазваляе толькі прагляд, калі захочаце актыўней у гэтым працэсе ўдзельнічаць, скааперуемось, але некаторыя разыходжаньні ў перакладах вашых ды нашых былі заўважны, таму далёйшая сінхранізацыя - асноўная мэта гэтай усёй агульнай справы Hleb23 (гутаркі) 01:39, 25 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Вітаю, Hleb23. Так, ёсьць некаторыя думкі і камэнтары наконт перадачы некаторых імёнаў/прозьвішчаў. Калі ёсьць мажлівасьць, далучыўся б да размовы. Можаце, калі ласка, распавесьці куды і як у дакумэнце я магу пісаць камэнтары і пытаньні? Таксама прашу распавесьці пра мяне мовазнаўцы, каб гэта не выглядала як я наўпрост уварваўся і пачаў нешта дапытваць ці выпраляць. Спадзяюся на канструктыўную супрацу. --Dymitr 09:51, 25 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Добра, я пакуль падумаю, як гэта рэалізаваць, абыйдземся мы ці наяўным функцыяналам, ці дадавацьмем некаторыя сац. сеткі, бо дадаць аднаго вас не праблема, але мы мусім мець магчымасьць масштабаваць працэсы, а дадаваць кожнага чарговага жадаючага ўручную - марудна. У любым выпадку, да канца ліпеня мовазнаўца паехала ў адпачынак, будзем паступова вырашаць гэныя праблемы, я вам, як што будзе зьмяняцца, буду сюды пісаць. Hleb23 (гутаркі) 11:30, 25 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Dymitr, практычна я гатовы паспрабаваць наш новы від супрацы з мовазнаўцай. Спадзяюся вы дасіце рады працы з Excel online, там усяго 4 аркуша, апошні, які з адпаведнай назваю: Пытаньні да мовазнаўцы - ваш. Там вам самім трэба будзе структураваць свае пытаньні ды адказы, зрабіць, умоўна, нешта на падобіе слупкоў: Пытаньне, Адказ. Па сутнасьці гэта будзе сабою ўяўляць самае звычайнае рэдагаваньне, толькі заходзіць вам давядзецца з аўтарызацыяй са сваёй поштаю. Катэгарычна прашу не зьмяняць нічога ў першых трох аркушах, каб мне не давялося пазбаўляць вас правоў тамтэйшых. Хуткі адказ ад мовазнаўцы таксама - неабавязковая рэч, у мяне зь ёй дамоўленасьць на прынамсі раз на тыдзень працы зь перакладамі. Вот адна з маіх поштаў: palesavik@gmail.com, прышліце на яе, калі ласка, сваю пошту, якой я надам правы рэдагаваньня. Пры ўзьнікненні супярэчнасьцяў, прашу заставацца ветлівымі ды паважлівымі.
Па тэхнічных складанасьцях пішыце тут, буду адказваць па меры магчымасьцяў. Hleb23 (гутаркі) 17:53, 1 жніўня 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў».