Абмеркаваньне:Ліга народаў
Апошні каментар: 15 лістапада 2010, ад удзельніка Red Winged Duck
Паводле слоўніка Нашай Нівы [1] мае быць Нацыяў. Мяркую, варта перанесьці. --Казімер Ляхновіч 13:40, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Мо Ліга Народаў, а ня Нацыяў? Удзельнік:W 17:37, 12 лістапада 2010 (EEST)
- Усё ж народ і нацыя — розныя паняткі. І ў Лігу Нацыяў уваходзяць не народы, а краіны, то бок якраз нацыі, тое самае і з ААН. --Red_Winged_Duck 23:41, 12 лістапада 2010 (EET)
- Меў на ўвазе іншую блытаніну з спасылкаю на сучасную Лізе Народаў крыніцу: "Мэморыял Беларускага Пасольскага клюбу ў Лігу Народаў. – Вільня: Беларускі пасольскі клюб, Беларуская друкарня імя Ф. Скарыны, 1929." (Андранік Антанян. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы // Архэ-Пачатак. №5, 2005). Ці варта аддаваць перавагу тагачаснаму перад цяперашнім, калі тагачасная крыніца ёсьць першаснаю перапіскаю? Удзельнік:W 9:47, 15 лістапада 2010 (EEST)
- Калі ёсьць крыніца, дык пытаньне ўжо стаіць у тым, што лічыць асноўнай назвай. Але ж тое ж радыё «Свабода» ўжывае выключна «Ліга Нацыяў», таму мяркую, варта пазначыць «Лігу Народаў» дадатковай назвай і прывесьці спасылку на крыніцу. --Red_Winged_Duck 13:38, 15 лістапада 2010 (EET)
- Апынулася, што я пасьпяшаўся сьпісаць Лігу Народаў зь цяперашняга ўжытку. Беларуская служба Польскага радыё захоўвае выкарыстаньне гэтага назову: "..малыя дзяржавы ня могуць лічыць на абарону сваіх інтарэсаў з боку Лігі народаў.." (Аншлюс Аўстрыі. 13.03.2010). Таму схіляюся да ўжыцьця назову Ліга народаў, як пераемнага. Удзельнік:W 9:51, 17 лістапада 2010 (EEST)