Абмеркаваньне:Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату

Апошні каментар: 14 кастрычніка 2018, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Неадназначнасьць

Мяркую, што ня варта аб'ядноўваць у адзін артыкул зьвесткі пра цяперашнюю Кіеўскую мітраполію УПЦ МП і гістарычную Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату. Прынамскі такі падзел існуе ўва ўкраінскім і афіцыйным беларускім разьдзелах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:13, 4 сьнежня 2017 (MSK)Адказаць

Неадназначнасьць

рэдагаваць

У зьвязку з скасаваньнем Сынодам Канстантынопальскай царквы граматы аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату трэба аддзяліць гістарычную Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату (асноўны артыкул Кіеўская мітраполія) ад гістарычнай Кіеўская мітраполіі МП (артыкул Кіеўская мітраполія Маскоўскага патрыярхату) і Кіеўскай мітраполіі УПЦ МП (артыкул Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату або па наданьні томасу адзінай кананічнай УПЦ і перарэгістрацыі УПЦ МП згодна з законамі Ўкраіны пад іншую назву — Кіеўская мітраполія Расейскай праваслаўнай царквы ўва Ўкраіне або зь іншай назвай паводле вынікаў будучай перарэгістрацыі). Зрэшты, мяркую, што будучую Кіеўскую мітраполію адзінай кананічнай УПЦ таксама варта выдзяліць у асобны артыкул, бо спадкаемцамі гістарычнай Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату таксама зьяўляюцца і БАПЦ, ПАПЦ і ў пэўным сэнсе БГКЦ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:55, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Так, згодзен. Толькі хутчэй за ўсё «ва Ўкраіне». --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Сапраўды. Паводле п. 50 БКП-2005, калі папярэдняе слова сканчаецца на галосны, то мае быць «ва». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:25, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату».