Абмеркаваньне:Князь-возера
Апошні каментар: 30 красавіка 2021, ад удзельніка Kazimier Lachnovič
Той жа выпадак, што зь Сьвятой гарой — Акрамя старадаўніх песень, былая настаўніца мяне частуе старымі легендамі пра возера. Якое да вайны называлася зусім інакш. — Князь-возера, Жыд-возера, і, нарэшце, Чырвонае возера. <...> А потым Чырвонае, але гэта ўжо за Саветамі: Паводле Пастановы ЦВК і СНК БССР ад 5 снежня 1931 г. № 284 возера атрымала сваю сучасную назву: «...возера «Князь» або «Жыд» Ляхавіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна перайменаваць у возера «Чырвонае Палессе»[1]. Выглядае, што згодна з ВП:БТГН варта перанесьці пад Князь-возера. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:05, 30 красавіка 2021 (+03)
- ^ Постановление Центрального Исполнительного комитета и Совета Народных Комиссаров БССР от 5 декабря 1931 г. № 284 Об изменении территории некоторых районов и сельских советов и о переименновании сельских советов, деревень и озера «Князь» // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1931, № 51, аддз. 1.