Абмеркаваньне:Захад-2017
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 13 лістапада 2017 году). |
26 кастрычніка 2017 году дапоўніў артыкул на 47 кілябайт на падставе 23 крыніцаў, што павялічыла артыкул больш як у 3,5 разы. Зьмест артыкула не зазнаваў вайны правак і аспрэчаньня. Артыкул мае разгорнутыя ўводзіны, багата разьдзелаў і 3 вольныя выявы, катэгорыі і інтэрвікі, спасылкі на вонкавыя крыніцы. Што варта дапрацаваць, каб вылучыць яго ў добрыя?--Удзельнік:W 23:57, 26 кастрычніка 2017 (UTC+03)
Звыш за
рэдагавацьЗаўважыў паўтаральнасьць аднаго выпраўленьня, відаць памылковага (Юрась Бушлякоў. Звыш году, звыш меры, звыш таго // Радыё «Свабода», 23 верасьня 2003 г. Праверана 29 кастрычніка 2017 г.): «У спалучэньнях з словам звыш назоўнік, займеньнік або лічэбнік павінен стаяць у форме роднага склону (ня бачыліся звыш году, заплацілі звыш меры, звыш гэтага ўсяго, звыш трох). “Звыш лба вочы ня ходзюць”, – гэтым сказам ужываньне прыназоўніка звыш ілюструе ў сваім слоўніку 1870 году Іван Насовіч. Сёньня, аднак, частка карыстальнікаў мовы падстаўляе да слова звыш яшчэ нешта службовае – такія выпадкі здараюцца ад зьмяшэньня канструкцыяў. Як вядома, службовае слова абавязковае ў беларускай мове пры формах вышэйшай ступені параўнаньня прыслоўяў: чакалі даўжэй за месяц, зрабілі раней за вызначаны тэрмін, сабралася больш, як / чым / чымся палова ўдзельнікаў. На гэты ўзор і афармляюць часам спалучэньні з прыназоўнікам звыш. Выходзіць нетрадыцыйна (напрыклад, звыш за меру замест правільнага: звыш меры). Каб не дапускаць памылак, трэба ўлічыць, што звыш – гэта службовая часьціна мовы, і пры ёй лішняе, збыткоўнае яшчэ адно службовае слова. Такім чынам, па-беларуску скажам: зрабілі больш за норму і зрабілі звыш нормы; удзел у выбарах узяла больш як палова грамадзянаў і ўдзел у выбарах узяло звыш паловы грамадзянаў; больш за тое і звыш таго».--Удзельнік:W 15:14, 29 кастрычніка 2017 (UTC+03)