Абмеркаваньне:Дастасунак

Апошні каментар: 5 ліпеня 2022, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Назва артыкула

Назва артыкула

рэдагаваць

Слова "дастасунак" няма ў слоўніках. Выглядае, што варта выбіраць паміж варыянтамі "праграма" і "дадатак". Плюс гэтага слова амаль ня ведае гугл. Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:07, 4 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Гэта нэалягізм (як, напрыклад, цішотка), утвораны ад слова "дастасаваньне": slounik.org, verbum.by. Падобны да украінскага "застосунку".
Application нельга перекласьці як "дадатак", бо application — гэта штосьці годнае да непасрэднага ўжытку, а не штосьці другаснае:
  • en:Applied science (дастасоўныя навукі) is the use of the scientific method and knowledge obtained via conclusions from the method to attain practical goals.
  • en:Applied mathematics (дастасоўная матэматыка) is the application of mathematical methods by different fields such as physics, engineering, medicine, biology, finance, business, computer science, and industry.
  • en:Applied mechanics — <...> when mechanics concepts surpass being theoretical and are applied and executed, general mechanics becomes applied mechanics.
  • Applied software — па аналёгіі — дастасоўныя праграмы.
"Software application" ёсьць прадукт, які ужываецца дзеля дасягненьня пэўных мэтаў, ён мае першаснае значэньне й каштоўнасьць, у адрозьненьне ад system software, якое мусіць быць "празрыстым" для карыстача.
У расейскай мове "приложение" мае два сэнсы:
Заўсёды перакладаць "приложение" як "дадатак" — памылка.
Слова "праграма" адпавядае "program" у ангельскай мове, і мае іншы сэнс: праграма — гэта набор інструкцыяў у выглядзе тэксту альбо байт-коду, а "software application" — прадукт, які улучае адну ці некалькі праграмаў, бібліятэкі, неабходныя мэдыя-файлы, ды іншыя рэсурсы.
Іншыя варыянты перакладу:
таксама маюць зусім іншы сэнс. Aestrum (гутаркі) 06:31, 4 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
  • Пры найменьні і напісаньні артыкулаў у Вікіпэдыі можна выбіраць розныя словы (і лепей, вядома ж, выбіраць найбольш удалыя з мовазнаўчага пункту гледжаньня варыянты — на падставе пададзеных у вартых даверу крыніцах абгрунтаваньняў), але ўсе гэтыя словы мусяць фіксавацца ў слоўніках або прынамсі публікацыях мовазнаўцаў, іначай гэта ВП:НАД. У Тлумачальным слоўніку па інфарматыцы (беларускі клясычны правапіс) даюцца наступныя тэрміны: application — дадатак, application mathematics — матэматыка дастасоўная (прыкладная), application program package — пакет прыкладных праграмаў, application suite — праграмны комплекс, application program — прыкладная праграма, application programming — прыкладное праграмаваньне. Магчыма, «дадатак» і мае пэўныя хібы, але выглядае, што пакуль гэта адзіны зафіксаваны ў слоўніку беларускі варыянт для application, таму мы мусім выкарыстоўваць менавіта яго. Пагатоў стварэньне нэалягізмаў лепей даручыць прафэсіяналам (бо трэба вельмі добра адчуваць беларускую мову, законы словаўтварэньня), іначай можа атрымацца памянёная і надзвычай няўдалая ва ўсіх сэнсах «цішотка». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:02, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
    > стварэньне нэалягізмаў лепей даручыць прафэсіяналам
    Звычайна мову стварае народ, а прафэсыяналы праз некаторы час толькі фіксуюць свае назіраньні ў слоўніках, спрабуючы прымацаваць чарговае "сэлфі" да ўяўнай сыстэмы.
    На жаль, не валодаю інфармацыяй, ці мае спадар Савіцкі адукацыю у галіне філялёгіі, і наколькі яго тэрміналёгія адпавядае беларускай мове.
    Не магу ўявіць, як праграму можна да чагосьці "прыкласьці", выбачайце 😄
    З астатнім згодны. Трэба весьці працу па ўдасканальваньні моўных нормаў каб пазбавіцца трасянкі. Ці ня ведаеце хто зараз над гэтым працуе? Aestrum (гутаркі) 03:47, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
  • Мова можа стварацца ў асяродзьдзі яе прыроджаных носьбітаў, якія добра адчуваюць унутраныя законы мовы, але не сярод ушчэнт русіфікаванага народу — іначай можа атрымацца франкенштайн накшталт той жа «цішоткі». Памянёны слоўнік Савіцкага мае рэцэнзэнтаў, у тым ліку прафэсара БДПУ старшыню тэрміналягічнай камісіі ТБМ Язэпа Стэпановіча, таму гэта менавіта прафэсійная мовазнаўчая праца. Вось, дарэчы, яшчэ адна вартая даверу крыніца (Шчасная К. Паслугач не знойдзены, або Складанасці беларускай камп'ютарнай тэрміналогіі // Літаратура і мастацтва. № 28, 2013), дзе таксама сьцьвярджаецца варыянт «дадатак». Магчыма, «дастасунак» і лепшае слова, але ўпершыню яно мусіць зьявіцца ў вартых даверу крыніцу, а не ў Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:26, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Дастасунак».