Абмеркаваньне:Горадня

Апошні каментар: 18 кастрычніка 2022, ад удзельніка Brubaker610 у тэме File:Фарный Костел.jpg

Адкажыце калі ласка, якая крыніца зьвестак пра гарадзенскага князя Юрыя Глебавіча? І яшчэ, пра Міндоўга я б не ўзгадваў, бо дакладных зьвестак, што ён валодаў Гародняй няма (нават больш верагодна, што не валодаў). --MaximLitvin

Наколькі разумею, гэты артыкул — пераклад ru:Гродно. Таму лепей пытацца там. --EugeneZelenko 13:38, 25.06.2006 (UTC)
Пра Юрыя Глебавіча таксама напісана на Radzima.org Пра Міндоўга выпраўляю. --Bacian
Юры Глебавіч згаданы ў позьніх крыніцах ў повязі з негістарычнымі асобамі, мітычнымі жамойцкімі князямі, якія нібыта завалодалі Гародняй пасьля татарскага нашэсьця. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці - таму, на вялікі жаль, трэба лічыць Юрыя Глебавіч негістарычнай асобай. --MaximLitvin 08:29, 18.07.2006 (UTC)

Калі вы ня згодныя з існым станам рэчаў, калі ласка, ня ўносьце істотныя праўкі ў артыкул, а падайце прапанову ў гутаркі. —zedlik 13:50, 11 студзеня 2009 (UTC)

Спадары, растлумачце, калі ласка, чаму назва гучыць як «Горадня», а не «Гародня», бо ўпершыню такое чую. Шчыра кажучы, меркаваў, што памылка... --5shagov (гутаркі) 23:11, 15 красавіка 2012 (FET)

Зноскі на адпаведныя аўтарытэтныя крыніцы стаяць у сэкцыі назва (гэта «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя», слоўнікі Нашай Нівы і Байкова-Некрашэвіча). Калі сутнасна, то навукоўцы схіляюцца да меркаваньня, што ў старабеларускім «Городно/Городня» націск падаў на першы склад + форма «Горадня» больш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:25, 15 красавіка 2012 (FET)

Дзякуй!--5shagov (гутаркі) 21:10, 16 красавіка 2012 (FET)

Абарону ці блякаваньне мае сэнс выкарыстоўваць прынамсі пасьля паўтарэньня аналягічнай сытуацыі, бо па маіх назіраньнях абсалютная большасьць адкочаных правак робіцца толькі аднойчы, а таму блякаваньне пасьля першай праўкі можа проста ня даць карысьці і быць перашкодай для патэнцыйных рэдактараў. —zedlik 13:50, 11 студзеня 2009 (UTC)

Згодзен. --Ліцьвін 14:09, 11 студзеня 2009 (UTC)

A joke?

рэдагаваць

Паводле няпоўных зьвестак за 3 гады партызаны і дывэрсійныя групы зьнішчылі больш за 62 тысячы гітлераўскіх салдат і афіцэраў , 139 танкаў, падарвалі больш за тысячу эшалёнаў з грузамі і жывой сілай фашыстаў.Xx236 (гутаркі) 10:20, 12 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадні дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў

рэдагаваць

Many Poles run away to Poland.Xx236 (гутаркі) 10:25, 12 красавіка 2016 (MSK)Адказаць

З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

рэдагаваць

Крыніца? Адкуль гэтая дата? Можа хопіць пісаць лухту, што сліна на язык прынясе? Або вам заняцца няма чым? Ёсць уласныя літоўскія прыдворныя летапісы, дзе напісаны тэрытарыяльны склад Вялікага Княства Літоўскага ў моманце яго стварэння. ПСРЛ, т. 35, с. 129: "...А пошодшы з Новагородка і зарубіл Городен город, і потом пошол до Берэстя і нашол Берестей і Дорогічын, і Мелнік от Батыя [т.б. каля 1240 г.] спустошоны і скажэны, і он тые городы зарубіл і почал на ніх княжыті". ПСРЛ, т. 32. с. 19-20: вялікі князь літоўскі “Новгородское, Берестейское, Подляшское и иныи, ажъ до Мозыра князства руские опановал”. Плюс Полацк і Віцебск, якія (паводле ўсіх крыніц) увайшлі ў склад ВКЛ адразу. Вось вам і склад ВКЛ ужо за Міндоўга: Кернаў, Коўня, Уцена, Полацк, Мазыр, Горадня, Падляшша з Дарагічынам, Бярэсце. Што тут яшчэ гадаць? Можа хопіць слухаць абкураных саўковых фрыкаў з іх "паступовым улучэннем" беларускіх зямель у склад ВКЛ, дзе Полацк быццам быў далучаны у 1307 г., а Менск ажно ў 1326 (!!!)? Яны настолькі тупыя і лянівыя, што не могуць нават паглядзець у Хроніку Літоўскую і Стрыйкоўскага (дзве асноўныя крыніцы), каб убачыць, што пад тым 1307 г. у Хроніцы Літоўскай няслушна датавана вайна Лаўра-Рымунта з Даўмонтам Пскоўскім, калі Даўмонт часова захапіў Полацк і Віцебск, а Лаўр-Рымунт вярнуў іх у склад ВКЛ (відавочна, гэта адбывалася ў 1283-84 гг.). Стрыйкоўскі проста механічна перапісаў дату 1307 г. і напісаў аб "захопе Полацка літвою", а саўка-фрыкі раздзьмулі з гэтага цэлае "ўваходжанне Полацка ў склад ВКЛ у 1307 г."! Хаця любыя дакументы сведчаць, што Полацк і Віцебск былі ў складзе ВКЛ ад сама пачатку і ўвесь час, і ў 1270-х, і ў 1280-х. Тое самае з ідыятычным "уваходжаннем Менска ў склад ВКЛ у 1326 г." (усяго толькі пасольства менскага і полацкага князёў "із Літвы" ў Ноўгарад). І такое ж ідыятычнае фэнтэзі гэтае вашае "ўваходжанне Горадні" ў 1270 г. Калі Даніла Галіцкі, едучы ў 1260 г. “по Литовьскои земле”, наведваў Ваўкавыск, Зэльву і Горадню (ПСРЛ, т. 2. стб. 846-847) - то ЯК (??!) Гарадзенскае княства магло "ўвайсці ў склад ВКЛ у 1270 г."?? Вы хоць бы думалі хоць крышку, што пішаце. 28 гадоў незалежнасці, мазгоў не нажылі ні на грош. 46.53.254.138 18:45, 20 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць

Хроніка Літоўская пра сойм баярства ўсіх зямель ВКЛ у 1264 г.: "Гды таковыи <...> внутрныи незгоды <...> славному панству Великого князства Литовского грозили, обачылися панове, в которых належал порадок <...>, зъехалися до Кернова и радили o выбраню пана и князя собе <...>, a полочане, новгорожане, городняне, подляшане и мозыране згожалися едностайными голосами..." 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць

Пра аб'яднаньне нашых зямель вакол Наваградку асабіста я звычайна пішу не «ўвайшло ў склад», а «далучылася». Абмеркаваньне артыкулаў на тое і існуе ў Вікіпэдыі, каб зьвяртаць увагу на пэўныя хібы або недакладнасьці. Што датычыцца саміх датаў далучэньня да агульнай справы будаваньня дзяржавы, то магчыма, вы ведаеце навуковыя публікацыі дасьледнікаў з вышэйшай гістарычнай адукацыяй (фармальная прыкмета для Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу — гэта базавае правіла, на якім будуецца Вікіпэдыя), дзе б памянёныя вамі даты абгрунтоўваліся. Бо зь першаснымі крыніцамі (асабліва пазьнейшымі за тыя падзеі, што ў іх апісваюцца) могуць узьнікаць пэўныя пытаньні датычна праўдзівасьці пераказанах у іх даўнейшых зьвестак, менавіта таму патрабуецца, каб іх аналіз праводзіў прафэсійны гісторык. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:29, 20 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць
"Прафэсійныя гісторыкі" атрымвалі сваю "вышэйшую гістарычную адукацыю" ў слаўным СССР - кубле антыгістарычнай фальсыфікацыі нашае гісторыі. Якія вы хочаце ад іх пачуць высновы? Што ВКЛ адразу было створана з Полацкам і Мазыром, як сьведчаць усе крыніцы? Яны ж усе топяць за "летувіскую дзяржаву". Яшчэ раз - дайце хоць адно сьведчаньне з крыніц, якое якім-кольвечы чынам абгрунтоўвала б фэнтэзі пра "ўлучэньне Гарадзенскага княства ў 1270 г.". Іх няма і быць не можа, бо гэтая "навуковая выснова" проста высмактана з пальца, як і ўся тэорыя "летувы". Ці доўга будзем яшчэ слухаць саўковых маразматыкаў-наркаманаў, сьвядомых фальсыфікатараў гісторыі?? П.С.: і Галіцка-Валынскі летапіс (які называе ў 1260 г. Горадню і Ваўкавыск "Літоўскай зямлёй") - гэта не позняя, а сучасная падзеям крыніца. 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць
Вось вам аўтарытэтная крыніца: Энцыклапедыя ВКЛ, т. 1, с. 34 (раздзел "Тэрыторыя"). Нават саўковы казачнік Насевіч піша, што Горадня ад пачатку ўваходзіла ў ВКЛ: "Ядро ВКЛ утварылася ў сяр. 13 ст. як палітычнае аб'яднанне трох зямель: уласна Літоўскай, Жамойцкай і Новагародскай (з Горадняй, Ваўкавыскам, Слонімам)". Яшчэ пытаньні ёсьць? 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць
А ўвогуле пачытайце пра тэрытарыяльны склад ВКЛ паводле першакрыніц: [1] (с. 55-56), каб ад савецкага чмуту мазгі прачысціць. 46.53.250.17 09:10, 21 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць
Ніхто ня супраць удакладненьняў і выпраўленьняў. --Ліцьвін (гутаркі) 11:20, 21 чэрвеня 2020 (+03)Адказаць

File:Фарный Костел.jpg

рэдагаваць

У артыкуле размешчана выява File:Фарный Костел.jpg з подпісам: "Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя". Дадзены фотаздымак - мантаж. Такой забудовы шматпавярховіками няма на фоне у рэальнасьці. Ці не лепей дадаць да ілюстрацыі артыкула рэальныя фота, а не мантажныя, якія блытаюць чытача? Падрабязнасьці: [2] Brubaker610 (гутаркі) 10:20, 18 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Горадня».