Абмеркаваньне:Гедзімінавічы

вельмі прашу аўтара артыкулу патлумачыць, чаму "Ґедымінавічы" замест "Гедзімінавічы"??--Bacian 14:55, 28 сьнежня 2007 (UTC)

Дарэчы, спасылка, якую падае Cesco, якраз і кажа пра тое, што слушным напісаньнем будзе Ґедымінавічы, бо якраз блактным колерам на slounik.org абазначаецца «выбухное г», яно ж «ґ». --Red_Winged_Duck 18:00, 14 ліпеня 2008 (UTC)

Я лічу, што перанакіраваньне трэба ў любым выпадку пакінуць. Напрыклад на артыкул Ганконґ павінна быць спасылка з ар. Ганконг, Гвадэлупа > Ґвадэлюпа і г.д. І ні ў якім разе перанакіраваньне не павінна зьнікаць, а апошнія “артыкулы” выдаляцца. З катэгорыямі цяжэй… Ужываньне літары ґ – гэта тое самае што ўжываньне літары й, якую вы ва ўсіх выпадках выдаляеце і не рэкамэндуеце выкарыстоўваць. Ды шматлікія зусім ня ведаюць пра яе існаваньне... --Ліцьвін 19:34, 14 ліпеня 2008 (UTC)
Так, безумоўна, перанакіраваньні мусяць заставацца, бо выкарыстаньне літары «ґ» нават у клясычным правапісе зьяўляцца факультатыўным. --Red_Winged_Duck 20:07, 14 ліпеня 2008 (UTC)
Згодзен з Red Winged Duck і Ліцьвін, што перанакіраваньні трэба ствараць заўсёды. Мяркую, гто ня варта ўжываць ґ у назвах катэгорый, бо паўнавартасныя перанакіраваньні на катэгорыі дагэтуль не падтрымліваюцца. --EugeneZelenko 13:38, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Цалкам згодзен. --Ліцьвін 13:52, 15 ліпеня 2008 (UTC)

Злучнік «і» пераходзіць у «й», калі знаходзіцца між дзьвюма галоснымі, таму і выпраўляю ўсе такія выпадкі. --Red_Winged_Duck 10:08, 15 ліпеня 2008 (UTC)

Няўжо толькі між дзьвюма галоснымі? «лёс Вітушкі й Ганька невядомы. ГПУ (маецца на ўвазе КГБ — С. Ё.), па афіцыйных вестках, значна пазьней шукала іх аж у Казахстане і іншых мясьцінах Азіі, дзе яны мелі ўкрывацца». (Стасевіч Ю. Беларуская партызанка па II вайне // Беларускі голас, 1981, № 292, красавік.), або й ніякай згадкі, ды й то адно, Ягайлы й Вітаўта, А палякі й ня згадалі… Усё Наша Ніва. Свае заўвагі й пажаданьні можна накіроўваць на паштовы адрас: бульвар Шаўчэнкі 22-51, Менск, 220068; або на электронны адрас: artahrama@hotmail.com. ; але й рабілася ўсё больш актуальнаю; Зьмена палітычнае каньюнктуры й пераход уладаў; непадрыхтаванаю й пасьпешліваю; дадаткі й выпраўленьні; ўдасканаленьня й спрашчэньня артаграфіі і г.д. і г.д... Усё БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС, 2005. Калі патрэбна пісаць літару «й» замест літары «і» мяркую ня трэба тлумачыць, усё і так зразумела. --Ліцьвін 10:55, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Вось вы зараз рэдагавалі артыкул Грунвальдзкая бітва, і вы ўсюды зьмянілі літару «й» на літару «і», хоць павінна стаяць менавіта «й». але й духоўным упадкам; горада й мястэчка; ордэнскае й польска-вялікакняскае войскі; войска й пайшоў. Усюды гучна чуваць «й». Будзіце выпраўляць? --Ліцьвін 11:05, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Па-першае, я ўжо напісаў, у якіх выпадках мусіць пісацца «й»; па-другое, ужываньне «й» у якасьці злучніка зьяўляецца факультатыўным, таму слова «павінна» тут недарэчы. --Red_Winged_Duck 11:18, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Вы гэта самі прыдумалі, а я вам даў спасылку на «БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС, 2005». Вы так і скажыце, што вы будзіце робіць так як лічыце, і ўсякія Беларускія клясычныя правапісы і Нашы Нівы вам не ўказ. Так навошта тады выпраўляць «й» і пры гэтым прапагандаваць выкарыстаньне «ґ»? Калі ласка, будзе пасьлядоўным, правіла выкарыстаньня літары «й» ёсьць, не выдаляйце іх па сваіх «правілах». --Ліцьвін 12:05, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Вы далі спасылку на «Нашу Ніву», працытуйце, калі ласка, БКП-2005. --Red_Winged_Duck 12:12, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Свае заўвагі й пажаданьні можна накіроўваць на паштовы адрас: бульвар Шаўчэнкі 22-51, Менск, 220068; або на электронны адрас: artahrama@hotmail.com. ; але й рабілася ўсё больш актуальнаю; Зьмена палітычнае каньюнктуры й пераход уладаў; непадрыхтаванаю й пасьпешліваю; дадаткі й выпраўленьні; ўдасканаленьня й спрашчэньня артаграфіі і г.д. і г.д... Усё БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС, 2005. Гэта толькі некалькі вынятак. --Ліцьвін 12:24, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Працытуйце БКП-2005, дзе гаворка ідзе пра тое, у якіх выпадках пішацца «і», а ў якіх «й». З прыкладамі ўсё ясна, мне цікавае якраз агульнае правіла. ;) --Red_Winged_Duck 12:28, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Шутнік аднака;) А што БКП-2005 напісаны не па правілах клясычнага правапісу? Калі так напісана, значыць і існуе правіла. Відавочна, гэтым правілам карыстаюцца ўсе, лічу што і Вікіпэдыя (клясычны правапіс) таксама павінна прытрымлівацца гэтых правілаў. --Ліцьвін 12:59, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Дзякуй! :) Адсюль можна зрабіць выснову, што правільныя абодва варыянты, таму варта пакідаць у артыкуле той варыянт, які быў абраны стваральнікам артыкула. Пры гэтым ня варта выпраўляць «й» на «і» і наадварот. --Red_Winged_Duck 13:26, 15 ліпеня 2008 (UTC)
Добра! :) --Ліцьвін 13:32, 15 ліпеня 2008 (UTC)

Разьдзел 5. ПРАВАПІС І – Й – Ы

1. Пасьля словаў, якія канчаюцца на галосны, злучнік і часьцінка і складовае можа пераходзіць у й нескладовае: былі і зьніклі = былі й зьніклі, сьветла і ўтульна = сьветла й утульна, “Яна і я” = “Яна й я”, то і ён ня ведае = то й ён ня ведае.

Пачатковае і- (незалежна ад якасьці папярэдняе літары ў тэксьце, а таксама пасьля нялітарных знакаў і знакаў прыпынку) пішацца нязьменна : яна ідзе, не існуе, пра Івана, на Ільлю, на Івацэвічы, пра І. Мялешку, БДА ідзе на выбары, ТБМ імя Скарыны, 0,01% імавернасьці. Заўвага. Злучок і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс й не ўплываюць: адна- і шматмоўныя слоўнікі = адна- й шматмоўныя слоўнікі, “Паўлінка” і “Тутэйшыя” = “Паўлінка” й “Тутэйшыя”.

У паэтычных тэкстах дапускаецца напісаньне й пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.


64. Ува ўласных назовах зь неславянскаю лексычнай асновай этымалягічны выбухны [ґ] традыцыйна вымаўляецца па-беларуску як фрыкатыўны [γ]; пры гэтым захаваньне [ґ] у вымаўленьні не кваліфікуецца як парушэньне артаэпічнае нормы: [Г]арыбальдзі й [Ґ]арыбальдзі, [Г]рэнляндыя й [Ґ]рэнляндыя, [Г’]ётэ й [Ґ’]ётэ

На месцы іншамоўнага і на пачатку слова й пасьля б, п, в, л, м, н, ф

Пасьля зацьвярдзелых, незалежна ад паходжаньня ўтваральнага слова й суфікса/марфэмы

Праваслаўе Гедыміна рэдагаваць

Скуль "Пракоп"? Rasool 09:31, 27 лістапада 2009 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Гедзімінавічы».