Абмеркаваньне:Берасьце

Апошні каментар: 25 студзеня 2021, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Уласна я б не рызыкнуў казаць пра "бяросту", бо больш верагодна назва паходзіць ад стражытнаславянскага "бераст" (дрэва - зараз завецца "граб") з якого верагодна быў пабудаваны горад. Параўнай з кіеўскім Берастовым. Так сама не рызыкнуў бы зваць Святополка "Акаяным", бо дакладна не вядома ці забіваў ён каго-небудзь у рэчаіснасці. --MaximLitvin 12:42, 23.03.2006 (UTC)

Вось я бачу такія назовы гэтай вобласьці: Брэская, Берасьцейская, Бярэсьцейская. Ну колькі гэта можа працягвацца? Трэба прыходзіць да кансенсусу!!!

Асабіста я больш пахілены да Бярэсьцейскай, але нічога не маю супраць Берасьцейскай. У г.Бярэсьце ў ЦУМе ёсць карціна на якой абласныя цэнтры Беларусі адлюстраваны ў гістарычным варыянце. Дык вось тамака г.Брэст названы як Бярэсьце і я лічу гэта правільным. --Ліцьвін 01:30, 24.07.2007 (UTC)

Слушным варыянтам будзе «Берасьце», а таксама «берасьцейскі». --Red_Winged_Duck 10:56, 25 ліпеня 2007 (UTC)
Выдатна.
Бо на дадзены момант проста хаос у ВікіпэдыІ з гэтым тэрмінам. Значыць з гэтага дня ўсюды дзе ўбачу буду спраўляць. Спадзяюся, гэты назоў у асяродзьдзі ўсіх адміністратараў самы прымальны. --Ліцьвін 22:32, 25 ліпеня 2007 (UTC)


Брэст-над-Бугам

рэдагаваць

"У 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам, якая праіснавала да 1939 года." Ці ня лепш замяніць на нешта накшталт "З 1921 па 1939 г. быў вядомы пад назваю Брэст над Бугам (па-польску: Brześć nad Bugiem), каб адрозніваць ад Берасьце ад іншага гораду ў Польшчы - Brześć Kujawski".

Назва на іншых мовах

рэдагаваць

Прапаную выдаліць інфармацыю аб іншых назвах горада па прычыне існаваньня атрыкулаў на адпаведных мовах. --Jim 06:05, 15 верасьня 2009 (UTC)

Гэта ня сьпіс назваў, а гістарычная даведка. Чаму ёй нельга быць у артыкуле? --EugeneZelenko 13:39, 15 верасьня 2009 (UTC)

Уласна таму, што існавала (і, на жаль, існуе!) шмат варыянтаў напісаньня назвы гораду падаць усе варыянты назвы для энцыкляпэдыі вельмі важна!--Ihar Baranouski 03:16, 16 верасьня 2009 (UTC)

Афіцыйная назва

рэдагаваць

Калі ў каго ёсьць ахвота, ён можа ініцыяваць новае абмеркаваньне на ўзроўні супольнасьці. У ранейшым падобным абмеркаваньні цікаўныя выказаліся супраць. Асабіста я таксама супраць — калі традыцыйная фактычна ёсьць агульнавядомай (як і ў выпадку зь Менскам). --Казімер Ляхновіч 20:51, 6 лютага 2012 (FET)

рэдагаваць

Атрымаў прапанову вылучыць артыкул у добрыя. Магчыма, шаноўныя калегі маюць заўвагі або прапановы датычна зьместу артыкула, якія варта ўлічыць перад яго вылучэньнем. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:59, 25 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Берасьце».