Абмеркаваньне:Беларуска-польская адміністрацыя Менску

Апошні каментар: 12 жніўня 2019, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Пра "вызваленне" і "двоеўладдзе"


Ёсьць пэўная супярэчнасьць паміж гэтым артыкулам і артыкулам Гісторыя Менску. Тут даты 19—21 лютага, а ў гісторыі Менску — 19—21 студзеня. Варта спраўдзіць у крыніцах, якія даты слушныя. --Red_Winged_Duck 13:23, 31 сьнежня 2011 (FET)

Dziakuj za infa, vypraviŭ. Pavinna być lutaha. Bladyniec 17:33, 25 студзеня 2012 (FET)

Пра "вызваленне" і "двоеўладдзе"

рэдагаваць

У тытул адпаведнага раздзела сваёй кнігі А. Латышонак наўпрост вынес фармулёўку з загалоўка публікацыі К. Езавітава "Освобождение Минска. 19 и 20 февраля 1918 года. Записки коменданта." ("Варта", №1, 1918). Так быў ужыты літаральны пераклад "Освобождение - Wyzwolenie", а інфармацыя К. Езавітава стала першакрыніцай для асноўнай часткі зместу раздзела (дзе аўтар стасуе больш асцярожныя выразы кшталту "wyzwalania"). Натуральна, К. Езавітаў тут асоба зацікаўленая: што за салдат (у дадзеным выпадку паручнік), які не марыць стаць генералам. Вось і К. Езавітаў растлумачыў "лёгкасць, з якой групкі слаба ўзброеных паўстанцаў занялі горад" дэмаралізацыяй праціўніка. Калі б удался паказаць погляд з процілеглага боку, напэўна "камендант горада" ўдастоіўся б ярлыкоў ненайлепшага кшталту. Але нават пры аднабаковым падыходзе бачна, што прабеларускія сілы напярэдадні прыходу немцаў мелі пад сваім кантролем толькі былы Дом губернатара (абжыты імі яшчэ ў часы легальнага існавання ЦБВР і Вялікай беларускай рады) ды прылеглую плошчу.

Сапраўды А. Латышонак імкнецца паказаць, што не толькі палякі, але і беларусы мелі свой (няхай і сціплы) унёсак, імкнуліяся стаць "nowymi panami miasta". Але ні тым ні іншым гэта не ўдалося. Палякі кантралявалі, як бачна, толькі вакзалы з прылеглымі вуліцамі і ў выніку замест хоць нейкага супрацьстаяння немцам выйшлі да іх з прывітальнай дэлегацыяй.

А вось як апісвае згаданыя падзеі Яўген Мірановіч (дарэчы, рэдактар кнігі А. Латышонка) у сваёй працы "Найноўшая гісторыя Беларусі" (СПб, 2003):

Пачуўшы пра набліжэнне нямецкіх войскаў, бальшавікі ўцяклі з Менска... У ахопленым эвакуацыйным хаосам Менску змагацца за ўладу пачалі спехам арганізаваныя малалікія польскія падраздзяленні і рэшткі беларускіх фармаванняў. Палякі занялі пакінутыя бальшавікамі ваенныя склады і ўзброілі некалькі сотняў добраахвотнікаў. Вызваленым з турмы кіраўнікам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады таксама ўдалося згуртаваць колькі сотняў жаўнераў, ахвотных змагацца за стратэгічныя аб'екты ў горадзе. Крыху большыя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі на расейскім баку. Змаганне ўсіх з усімі, якое працягвалася больш за дзесяць гадзін, было перапынена ўваходам у сталіцу 21 лютага нямецкіх войскаў.

-- JerzyKundrat (гутаркі) 08:04, 19 сакавіка 2012 (FET)

Прыгадаем аб тым, што існавала саўдэпаўская Заходняя вобласьць. Айчынная гістарыяграфія прызнае, што гэта ўтварэнне трапіла пад германскую акупацыю, а не пад польска-беларускую. То бок 19—21 лютага 1918 году ў Менску да прыходу немцаў было як мінімум "троеўладдзе". --JerzyKundrat (гутаркі) 01:32, 12 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Беларуска-польская адміністрацыя Менску».