Абмеркаваньне:Асіпавічы

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Лічу значэньне Асіповічаў як мястэчка ў Магілёўскай вобласьці важнейшым за астатнія ў дачыненьні да іншых нас. пунктаў Беларусі, таму тэарэтычна можна аформіць пачатак наступным чынам:

--Глеб Бераставы (гутаркі) 23:35, 4 лістапада 2013 (FET)

Назва рэдагаваць

Першапачатковае абмеркаваньне — Абмеркаваньне:Хвойнікі. Цяпер можна абмеркаваць дадатковыя зьвесткі. У КТСБ згадваецца, што назва Асіпавічы зьяўляецца варыятыўнай і яна ўтварылася ад імя Восіп. Пры гэтым сп. Вячорка адзначае, што варыянт Асіповічы ўзьнік у сувязі з расейскім уплывам. І хутчэй за ўсё ён мае рацыю, бо зараз усе геаграфічныя аб’екты маюць назву Асіповічы толькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці, дзе, у сувязі з тэрытарыяльным разьмяшчэньнем, расейскі ўплыў быў максымальны. Таму я згодзен з сп. Вячоркай і лічу, што варыятыўнасьць трэба прыбраць і адгэтуль выкарыстоўваць як асноўную назву варыянт Асі́павічы. --Ліцьвін (гутаркі) 15:22, 15 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

У артыкуле Спрадвечныя назовы Асіпавічы таксама зазначаюцца. Існуе таксама артыкул Мікалая Азбукіна Мястэчка Асіпавічы Бабруйскай акругі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:48, 15 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Калі іншых меркаваньняў ня будзе, то я ўніфікую назву. --Ліцьвін (гутаркі) 00:11, 16 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
А вось і аўтарытэтная крыніца — Слупскі С. Натуральны рух насельніцтва ў БССР // Матар’ялы да географіі і статыстыкі Беларусі. Мн.: Беларуская акадэмія навук. 1929. Т. 2.. Тамака згадваюцца толькі Асіпавічы і адпаведна Асіпавіцкі раён. Таксама Асіпавічы згадваюцца на старонцы 194 у «Географіі Беларусі» (А. Смоліч). --Ліцьвін (гутаркі) 03:19, 6 траўня 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Асіпавічы».