Аблога Мальты (1565)

аблога Асманскай імпэрыяй Мальты ў 1565 годзе

Аблога Мальты 1565, «Вялікая аблога Мальты» — аблога турэцкімі войскамі (30—40 тыс.; кам. супольна: Мустафа-паша — войска, Піялі-паша — флёт) умацаваньняў востраву Мальта, якія абаранялі воіны ордэну гасьпітальераў (9 тыс.; кам. вялікі майстар дэ ля Валет), 18 траўня — 6 верасьня 1565 году.

Аблога Мальты
Асмана-габсбургскія войны
Прыбыцьцё турэцкага флёту
Дата: 18 траўня 1565 - 11 верасьня 1565
Месца: востраў Мальта
Вынік: Перамога Мальтыйскага ордэну
Супернікі
Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыяСьцяг Мальты Мальтыйскі ордэн
Гішпанская імпэрыя
Камандуючыя
Кызыл Axмэдлі Мустафа-паша
Піяле-паша
Тургут-рэіс †
Саліх-рэіс
Улудж Алі
Жан дэ ла Валет
Мацюрэн Рамэгаз
Колькасьць
22,000-48,0006,100-8,500
Страты
< 25,000 — 35,0002,500,
7,000 гараджан,
500 рабоў

Упартая абарона і вялікія страты ў людзях вымусілі туркаў зьняць аблогу і адступіць. Няўдача туркаў была адным з важных фактараў у агульнай няўдачы турэцкай экспансіі ў Паўднёвай Эўропе.

Перадумовы

рэдагаваць

Турэцкі напад быў абумоўлены стратэгічнай значнасьцю Мальты на тагачасным паўднёвым флянгу эўрапейска-турэцкага супрацьстаяньня. Ордэн гасьпітальераў пасьля страты Родасу (гл. Аблога Родасу, 1522) з 1530 году займаў Мальту і ствараў значныя цяжкасьці для дзеяньняў мусульманскіх карсараў, эгіпэцкага і турэцкага флёту. У сваю чаргу, валоданьне Мальтай адкрывала доступ да высадкі на Сыцылію — тагачасныя гішпанскія ўладаньні.

Ордэн гасьпітальераў не атрымаў у час падмацаваньняў ад віцэ-караля Сыцыліі, і бальшыня войскаў ордэну складалася зь мясцовага, мальтыйскага апалчэньня, якое, аднак, выявілася вельмі баяздольным. Турэцкае войска дзейнічала на моцна расьцягнутай лініі забесьпячэньня і цярпела ад падзеленага камандаваньня.

Пачатак аблогі

рэдагаваць

Першая высадка туркаў адбылася на поўдні востраву, але потым, дзеля стаянкі свайго флёту, яны скіравалі намаганьні на авалоданьне бухтай Марсамусьета, абароненай фортам Сан- Эльма. Памылкова туркі не зьвярнулі ўвагі на ордэнскі гарнізон у г. Мдзіне, які складаўся пераважна з лёгкай кавалерыі, і не толькі трывожыў турэцкія войскі, але і падтрымліваў сувязь з Сыцыліяй. Наступнай памылкай туркаў было ўступленьне ў барацьбу за стратэгічна малаважны форт Сан-Эльма. Гэта не толькі каштавала туркам значных страт у некалькіх марскіх і наземных штурмах, але і дало ордэну магчымасьць яшчэ лепей умацавацца ў галоўных бастыёнах Біргу і Сэнглея. Толькі пасьля таго, як каманду над аблогай Сан-Эльма атрымаў Драгут Грэк, туркі змаглі, пасьля трох тыдняў аблогі, узяць форт (22.6.1565). Разьюшаныя ўпартым супрацівам абаронцаў, туркі пазабівалі палонных на вачах ў гарнізонаў Біргу і Сэнглеі. Тады і ордэнскія войскі пазабівалі сваіх турэцкіх палонных, выстрэльваючы потым іх галовы ў бок туркаў. Вялікай стратай для туркаў стала гібель Драгута Грэка, іх здольнага палявога камандзіра, у апошні дзень аблогі Сан-Эльма.

Аблога Біргу і Сэнглеі

рэдагаваць
 
Мапа Мальты 1565 году

Пасьля падзеньня Сан-Эльма, туркі на працягу ліпеня—жніўня ладзілі аблогу ўмацаваньняў Біргу і Сэнглеі. Найменей двойчы яны былі блізкія да прарыву, а 18 жніўня ім удалося падарваць значную частку сьцяны Біргу. Абаронцы завагаліся, тады магістар ордэну Жан Парызо дэ ля Валет асабіста ўзначаліў пасьпяховую контратаку ў праломе, і быў пры гэтым паранены абломкам гранаты.

На пачатку верасьня ў ордэнскіх гарнізонах заставалася каля 650 чалавек, здольных трымаць зброю, не было амаль аніводнага не параненага. Сярод забітых былі 250 рыцараў, значная частка асабовага складу ўласна ордэну. Але і турэцкія войскі цярпелі цяжкія страты ў людзях, як у штурмах, так і ад розных хвароб, найперш крываўкі. У гэтых абставінах вырашальную ролю мела прыбыцьцё 6 верасьня 1565 году параўнальна невялікага (6000 чалавек) падмацаваньня з Сыцыліі. Туркі палічылі гэтыя сілы вестунамі большага эўрапейскага войска, і Мустафа-паша загадаў войскам 8 верасьня адступаць і сядаць на караблі. Даведаўшыся 9 верасьня пра сапраўдны маштаб дапамогі абаронцам, Мустафа-паша спрабаваў было скасаваць свой загад, але спыніць эвакуацыі не ўдалося, і аблога была завершана.

Літаратура

рэдагаваць
  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.