Габданк (герб)
Габданк, таксама Абданк або Абданец — прыватны шляхецкі герб.
Габданк | |
Апісаньне | |
---|---|
Апісаньне
рэдагавацьУ чырвоным полі срэбны знак у выглядзе лацінскай літары «W». Клейнод — над прылбіцай з каронай таксама разьмешчаны знак у выглядзе літары «W».
Легенда
рэдагавацьЗь нейкіх часоў у гары Вавель, на якой зараз стаіць замак, пасяліўся цмок, і пачаў ён паляваць на жыхароў гораду і іх быдла. Напалоханыя гараджане ня ведалі што і рабіць. Зьнекуль зьявіўся просты чалавек Скуба, які прыдумаў адну хітрасьць супраць новага валодара гары. Забіўшы цяля, цела якога начыніў смалой і серай, аставіў на парозе пячоры, а побач схаваў факел. Рана згаладаўшы, цмок выйшаў на паляваньне і адразу ж кінуўся на прынаду. Тым часам запаленая ад скрытага агню тлушч вялікім агнём ахапіў унутранасьці цмока, які адразу ж пабег да Віслы запіць вадой, і ўрэшце пачвару разарвала на кавалкі. Князь Кракус тады ва ўзнагароду ўдачліваму прадпрымальніку Скубе надаў першую літару «W» ад назвы гары Вавель (Wawel) у якасьці герба. (Паводле Касьпера Нясецкага)
Гісторыя
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах герб упершыню зьяўляецца на рубяжы XI-XII стагодзьдзяў. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пашырэньне набыў пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року. Гербам «Габданк» карысталіся больш за 160 родаў на Беларусі, Летуве, Польшчы і Ўкраіне[1][2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гербы беларускае шляхты(недаступная спасылка) Герб Абданк і ягоныя карыстальнікі (бел.)
- Awdaniec