Абандон

дабраахвотная адмова ад права альбо ўласнасьці

Абандон (франц. Abandon — адмова) — дабравольная адмова ад права альбо ад уласнасьці.

У страхаваньні — права страхавальніка заявіць аб адмове ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасьць на карысьць страхоўшчыка (як правіла, у выпадку прападаньня маёмасьці або немэтазгоднасьці аднаўленьня ці рэмонту карабля). Заява аб абандоне павінна быць зробленая загадзя, яна можа быць зробленая ў аднабаковым парадку, быць умоўнай і не патрабуе пацьвярджэньня страхоўшчыка.