Бодрычы

(Перанакіравана з «Абадрыты»)

Бо́дрычы, або абадры́ты — племя палабскіх славянаў, што засяляла ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ў ніжняй плыні Лабы (Эльбы). Апроч бодрычаў, да палабскіх славянаў належалі племянныя зьвязы люцічаў (вільцаў або велетаў) і лужычанаў (лужыцкія сэрбы, мільчане або проста сэрбы).

Займаліся земляробствам, рыбалоўствам, рамёствамі ды іншым. Вялікія гарады (Велеград, Старград ды іншыя) гандлявалі зь землямі Русі, Нямеччыны, Скандынавіі.

З VIII ст., паводле паведамленьняў хронік, бодрычы ачольвалі зьвяз плямёнаў, у які, між іншым, уваходзілі вагры, палабы ды іншыя. У VIII—IX ст. бодрычы, у зьвязе з франкамі, ваявалі супраць саксаў і датчанаў. З X ст., па распадзе дзяржавы Каралінгаў, бодрычы змагаліся супраць нямецкіх фэўдалаў. У XI ст. бодрычы ачолілі вялікае аб’яднаньне суседніх славянскіх плямёнаў — Вэндзкую дзяржаву, якая існавала амаль стагодзьдзе. У другой палове XII ст. былі заваяваныя нямецкімі фэўдаламі, пазьней анямечаныя[1].

Літаратура

рэдагаваць