АКСМ-221
АКСМ-221 — двухвосны нізкападлогавы тралейбус вытворчасьці Белкамунмаш. Тралейбус створаны на базе аўтобуса МАЗ-103, таму большасьць вузлоў у тралейбуса і аўтобуса сумяшчальныя.[1] Мадэль мае тырыстарна-імпульсную сыстэму кіраваньня цягавым электрарухавіком (ТІСК). Як і ў большасьці мадэляў, маецца інфармацыйнае табло і моўны аўтаінфарматар.[1]
У 2003—2004 гадох было створана 43 тралейбусы. У 2007 вытворчасьць мадэлі была адноўленая. Усе тралейбусы выкарыстоўваюцца ў Менску.[2]
На базе МАЗ-103 таксама існуе ўласная мадэль Менскага аўтамабільнага заводу МАЗ-103Т.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б БелКоммунМаш :: Продукция :: Троллейбус модели 221 (рас.)
- ^ Троллейбус АКСМ-221 bytrans.net (рас.)
- ^ Троллейбус МАЗ-103Т bytrans.net (рас.)