Ўінстан Грэм
Рыцар Ўінстан Моўдзьлі Грэм (па-ангельску: Winston Mawdsley Graham), народжаны Ўінстан Грайм (анг. Winston Grime; 30 чэрвеня 1908, Манчэстэр, Ангельшчына, Вялікабрытанія — 10 ліпеня 2003, Бакстэд, Усходні Сасэкс, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — ангельскі раманіст. Сьпярша публікаваўся пад псэўданімам Ўінстан Грэм, а ў 1947 рокам зрабіў яго сваім сапраўдным імем.
Ўінстан Грэм | |
Winston Graham | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ўінстан Грайм |
Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1908 Манчэстэр, Ангельшчына |
Памёр | 10 ліпеня 2003 (95 гадоў) Бакстэд, Усходні Сасэкс, Ангельшчына |
Жонка | Джын Мэры Ўільямсан |
Дзеці | Эндру Грэм[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст |
Жанр | гістарычны раман[d] і дэтэктыўная выдумка[d] |
Мова | ангельская мова[1][2] |
Узнагароды | |
http://www.winstongraham.org |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацька рана памёр. Па сканчэньні сярэдняй школы ў 17-гадовым веку Ўінстан Грэм пераехаў у Пэранпорт (Корнўал), дзе пражыў 34 гады. У 1939 ажаніўся з Джын Ўільямсан, зь якой мелі дваіх дзяцей.
Лета 1960 року правёў у паўднёвай Францыі і ўрэшце пасяліўся ва Ўсходнім Сасэксе.
Спрабаваў пісаць яшчэ зь дзяцінства. Сябра Таварыства аўтараў Вялікабрытаніі з 1945 року. Сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства. Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі (1983).
Памёр ва ўласным доме ў Бакстэдзе ў 95-гадовым веку. Ягоны сын Эндру і дачка Разамунда Барто перадалі большасьць рукапісаў і дакумэнтаў Ўінстана Каралеўскаму інстытуту Корнўалу.
Творчасьць
рэдагавацьПершы раман, «Дом зь вітражнымі вокнамі», апублікаваны ў 1934 року.
У 1945 выдаў першы раман сэрыі «Полдарк» пад назовам «Рос Полдарк». Пасьля гэтага выйшлі яшчэ 11 кніг сэрыі, апошняя зь якіх, «Бэла Полдарк», выдадзеная ў 2002. Дзеі раманаў адбываюцца ў Корнўале, дзе Грэм жыў у 1925—1960 роках.
У 1941 року ў шпіёнскім трымценьніку «Начное падарожжа» пра Італію часоў Мусаліні выказваўся, што Вялікабрытанія прайграе вайну, але ўсё ж будзе супраціўляцца нягледзячы ні на што.
Акрамя «Полдарку», напісаў яшчэ 30 прыгодніцкіх раманаў, том апавяданьняў («Японская дзяўчынка», 1971) і тры немастацкія творы. Тры зь ягоных чатырох п’есаў былі пастаўленыя, прычым у дэбютнай пастаноўцы «Сямі падазраваных» у 1933 року згулялі сам аўтар з будучай жонкай.
Кнігі Ўінстана Грэма перакладзеныя на 29 моваў.
Тэле- і кінаадаптацыі
рэдагавацьПаводле сэрыі раманаў «Полдарк» зьнятыя два тэлесэрыялы Бі-Бі-Сі: у 1975—1977 і 2015—2019 роках. У 1964 року Альфрэд Гічкок зьняў трымценьнік паводле раману «Марні».
Памяць
рэдагавацьНа стагодзьдзе з дня нараджэньня Ўінстана Грэма Каралеўскі корнўальскі музэй у Трура зладзіў выставу, прысьвечаную жыцьцю і творам аўтара.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Graham, Winston // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (анг.)