Полдарк
„По́лдарк“ (па-ангельску: Poldark) — сэрыя гістарычных раманаў Ўінстана Грэма, выдадзеных у пэрыяд з 1945 да 2002 рокаў[2] „Брытанская вяшчальная карпарацыя“ двойчы зьняла паводле твораў тэлесэрыялы: у 1975 і ў 2015.
Полдарк | |
Poldark | |
Жанр: | гістарычныя раманы |
---|---|
Аўтар: | Ўінстан Грэм |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1945[1] |
Асобнае выданьне: | 1945—2002 |
Сэрыя: | Полдарк |
Час падзеяў
рэдагавацьСэрыя складаецца з 12 раманаў, дзеяньне першых сямі зь якіх адбываецца ў XVIII стагодзьдзі і сканчаецца на Раство 1799 року; астатнія пяць апісваюць падзеі XIX стагодзьдзя і жыцьці нашчадкаў галоўных пэрсанажаў першых частак.
Раманы
рэдагавацьКожны з раманаў мае падзагаловак Раман пра Корнўал[3].
№ п/п | Назва | Гады падзеяў | Першае выданьне |
---|---|---|---|
1 | Рос Полдарк | 1783—1787 | 1945 |
2 | Дэмэлза | 1788—1790 | 1946[4] |
3 | Джэрэмі Полдарк | 1790—1791 | 1950[4] |
4 | Ўорлеган | 1792—1793 | 1953 |
5 | Чорны Месяц | 1794—1795 | 1973 |
6 | Чатыры лебедзі | 1795—1797 | 1976 |
7 | Бурны прыліў | 1798—1799 | 1977 |
8 | Прыхадзень з мора | 1810—1811 | 1981 |
9 | Млынароў танец | 1812—1813 | 1982 |
10 | Любоўны кубак | 1813—1815 | 1984 |
11 | Перакручаны меч | 1815—1817 | 1990 |
12 | Бэла Полдарк | 1818—1820 | 2002 |
Галоўныя пэрсанажы
рэдагаваць- Рос Полдарк — галоўны пратаганіст сэрыі. Афіцэр Брытанскай арміі, які вяртаецца ў родны Корнўал з вайны ў Амэрыцы. Але выяўляецца, што яго ўжо лічылі памерлым, і Элізабэт Чынавэт, сяброўка ягонага дзяцінства, выходзіць замуж за ягонага кузэна Фрэнсіса. Рос бярэцца за аднаўленьне зьбяднелага бацькоўскага маёнтку і спрабуе адкрыць закінутыя медныя шахты. Празь некалькі гадоў Рос жэніцца з Дэмэлзай Карн — бадзяжку, якую раней узяў сабе за служку. За 20 гадоў яны мецьмуць пяцёх дзяцей[5].
У сваёй біяграфіі Ўінстан Грэм згадваў, што правобразам Роса стаў пілёт-зьнішчальнік, зь якім аўтар пазнаёміўся на II сусьветнай вайне[6].
Дэмэлза Полдарк (Карн)
рэдагавацьШахтэрская дачка, узятая Росам Полдаркам у маёнтак з Рэдруцкага кірмашу разам з сваім сабакам Гэрыкам. Неадукаваная і грубая — поўная процілегласьць далікатнай Элізабэт — на службе ў Роса яна расквітае і ўрэшце становіцца ягонай жонкай. Дэмэлза адважная і бясконца адданая мужу, але імпульсіўная, што можа ім абодвум прыносіць праблемы. Мае шасьцёх братоў.
Дўайт Эніс
рэдагавацьМалады доктар, які скончыў навучаньне ў Лёндане. У Корнўале ён хутка завязвае знаёмства з Росам, якое стане доўгім і трывалым. Добрасумленны і шляхетны, часам лекуе бедных пацыентаў бясплатна. Ягоны раман з маладой шахтэрскай жонкай прыводзіць да трагічных вынікаў. Пасьля выратаваньня з францускага лягеру ён канец канцоў жэніцца з маладой спадчыньніцай Кэралайн Пэнвэнэн.
Кэралайн Эніс (Пэнвэнэн)
рэдагавацьКэралайн — сірата, выхаваная сваім заможным дзядзькам Рэем. Натурыстая і незалежная, заводзіць раман з Дўайтам Энісам супраць волі дзядзькі, у выніку чаго ўцякае ад мужа. Пасьля ўратаваньня Дўайта зь лягерю ў Францыі яны ўрэшце бяруцца шлюбам і мецьмуць трох дачок.
Элізабэт Полдарк (Чынавэт)
рэдагавацьПершы аб’ект каханьня Роса Полдарка, прычым узаемна. Аднак, вырашыўшы, што Рос загінуў на вайне ў Амэрыцы, выходзіць замуж за ягонага стрыечнага брата Фрэнсіса. Пасьля мужавай сьмерці вымушаная трываць галечу і самоту, пакуль не згаджаецца стаць жонкай Джорджа Ўорлегана. Мае двух сыноў: Джэфры Чарльза (ад Фрэнсіса) і Валентына (меркавана ад Джорджа) — а таксама дачку Урсулу, пры родах якой памірае. Згвалтаваная Росам перад шлюбам з Джорджам, таму ў «Бурным прыліве» сьцьвярджаецца, што ўсе трое ейных дзяцей былі ад розных бацькоў.
Джордж Ўорлеган
рэдагавацьТрыкляты Росаў вораг з новага клясу прамыслоўцаў і банкіраў. Шляхта лічыць яго выскачкам праз паходжаньне, аднак сваімі бессардэчнасьцю і падступнасьцю ён здабывае вялікі ўплыў. Заўсёды бездакорна апрануты, элегантны, безупынна прыдумляе пляны ўзбагачэньня за кошт іншых, у тым ліку Полдаркаў. Закохваецца ў Элізабэт і пасьля таго, як яна аўдавела, дабіваецца й ейнай рукі.
Фрэнсіс Полдарк
рэдагавацьСтрыечны брат Роса, цюхцяй, але можа быць вельмі адданым і ўпартым. У дзяцінстве абодва кузэны сябравалі, але пасьля вясельля Фрэнсіса з Элізабэт стасункі разладзіліся, што аказала ўплыў на іх усіх. З Элізабэт мелі аднаго сына.
Вэрыці Блэймі (Полдарк)
рэдагавацьФрэнсісава сястра, а Росава стрыечная сястра. Вэрыці прасьцячка, кудлатая і гаваркая. Добрасумленна выконвала свае абавязкі па доглядзе за маёнткам бацькі Чарльза Полдарка і ня была адданая замуж. Пазнаёміўшыся з капітанам карабля Эндру Блэймі, яны пачынаюць сустракацца. Аднак неўзабаве раскрываецца ягоная страшная тайна, празь якую Вэрыці можа пазбавіцца свайго шчасьлівага шанцу.
Айцец Осбарн Ўітўарт
рэдагавацьОсбарн Ўітўарт у першых раманах фігуруе эпізадычна, але становіцца адным з асноўных пэрсанажаў другой часткі, калі жэніцца з Марвэнай Чынаўэт, стрыечнай сястрой Элізабэт, якая кахае Дрэйка Карна, Дэмэлзавага брата. Асноўныя хобі Ўітўарта — грошы і жанчыны. Ён прастацкі і напышлівы; прамаўляе такія казані, якія больш прыніжаюць парафіянаў, чым абнадзейваюць. Сэксуальна гвалтуе сваю жонку; калі падчас цяжарнасьці яна больш ня можа задавальняць ягоныя патрэбы, ён заводзіць інтрыжку зь ейнай пятнаццацігадовай сястрой Равэлай, што стане для яго крахам. Мае сына і двух дачок.
Экранізацыі
рэдагаваць- У 1975—1977 роках Бі-Бі-Сі прадставіла тэлесэрыял Полдарк па першых сямі кнігах сэрыі. У галоўных ролях зьняліся Робін Эліс (Рос Полдарк) і Ангарад Рыс (Дэмэлза).
- У 1996 року HTV(en) паказала пробную сэрыю(d) Прыхадня з мора, настолькі супярэчлівую, што фаны пікетавалі офіс тэлеканалу ў Брысталі[7]. Працягу паказаў не было[8].
- У 2015 року Бі-Бі-Сі распачала новую экранізацыю першых сямі кнігаў сэрыі пад старой назвай, галоўныя ролі гэтым разам выканалі Эйдэн Тэрнэр і Элеанор Томлінсан[9]. Выйшлі 5 сэзонаў, апошняя сэрыя пятага сэзону была паказаная 26 жніўня 2019.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.winstongraham.org/novels2/novels2.htm
- ^ Ellie Friedman and Joyce Carter (кастрычніка 2014) The Poldark Series by Winston Graham (анг.) National Library Service for the Blind and Disabled/Library of Congress Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Poldark Novels (анг.) Cornwall Calling
- ^ а б Jack Adrian Obituary: Winston Graham,The Independent, 11 July 2003
- ^ Sarah Crompton (26 красавіка 2015) Is Poldark faithful to its literary origins? (анг.) The Guardian Праверана 29 ліпеня 2019 г.
- ^ Liz Fenwick (11 красавіка 2016) Ross Poldark’s Cornwall (анг.) Pan MacMillan Праверана 5 траўня 2020 г.
- ^ Obituary: Winston Graham (анг.) // Daily Telegraph, 11 ліпеня 2003 г.
- ^ Graham, Winston Memoirs of a Private Man. — London: Macmillan, 2003. — С. 221—225. — ISBN 0-330-41959-5
- ^ BBC One announces Aidan Turner to star as Poldark in new series (анг.) // BBC Media Centre, 28 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына аўтара (анг.)
- тэлесэрыял „Полдарк“ (1975—1977) (анг.) на сайце IMDb
- сэрыя „Полдарк“ (1996) (анг.) на сайце IMDb
- тэлесэрыял „Полдарк“ (2015—2019) (анг.) на сайце IMDb