Ўільям Чатэртан Дыкс

ангельскі складальнік гімнаў і калядак

Ўі́льям Ча́тэртан Дыкс (па-ангельску: William Chatterton Dix; 14 чэрвеня 1837 — 9 верасьня 1898) — ангельскі складальнік гімнаў і калядак.

Ўільям Чатэртан Дыкс
па-ангельску: William Chatterton Dix
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1837(1837-06-14)[1]
Памёр 9 верасьня 1898(1898-09-09)[2][3][4] (61 год)
Пахаваны
Дзеці Гертруда Дыкс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, кампазытар, складальнік гімнаў
Гады творчасьці з 1800
Мова ангельская мова
Творы ў Вікікрыніцах

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ўільям Чатэртан нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і хірурга і пісьменьніка Джона Дыкса. Бацька даў яму сярэдняе імя ў гонар паэта Томаса Чатэртана, біяграфію якога сам апісваў[5].

Большую частку жыцьця Дыкс працаваў мэнэджарам страхавой кампаніі ў Глазга.

Ва ўзросьце 29 гадоў ён цяжка захварэў і некалькі месяцаў быў прыкаваны да ложку, перажыўшы ў гэты час глыбокую дэпрэсію. Тым ня меней, менавіта ў гэты пэрыяд ён напісаў шмат хрысьціянскіх гімнаў[6][7].

Колькасьць напісаных ім гімнаў больш за 40. Сярод вядомых твораў «What Child Is This?», «As with Gladness Men of Old», «To you, O Lord, our hearts we raise» і «Alleluia! Sing to Jesus»

Ўільям Дыкс памёр у Чэдэры, Сомэрсэт, і пахаваны ў парафіяльнай царкве.

  1. ^ а б https://mormonarts.lib.byu.edu/people/william-chatterton-dix/
  2. ^ William Chatterton Dix // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ William Chatterton Dix // Find a Grave (анг.) — 1996.
  4. ^ William Chatterton Dix // International Music Score Library Project — 2006.
  5. ^ Albert Edward Bailey. The Gospel in Hymns. — New York: Charles Scribner’s Sons, 1950. — С. 359.
  6. ^ Robert Guy McCutchan. Our hymnody, a manual of the Methodist hymnal. — 1937.
  7. ^ John Telford. The new Methodist hymn-book illustrated in history and experience. — 1934.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць