Ўільям Гант Пэйнтэр
Ўільям Гант Пэйнтэр (па-ангельску: William Hunt Painter; 16 ліпеня 1835 — 12 кастрычніка 1910) — ангельскі батанік, які зрабіў значны ўнёсак у дасьледваньне флёры Дэрбішыру. Быў заўзятым зьбіральнікам расьлінных экзэмпляраў і зьяўляўся чальцом «Botanical Exchange Club»[1]. У 1889 годзе выдаў першую публікацыю па флёры Дэрбішыру.
Ўільям Гант Пэйнтэр | |
William Hunt Painter | |
Род дзейнасьці | батаніка |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1835 |
Месца нараджэньня | Эстан |
Дата сьмерці | 12 кастрычніка 1910 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Шрусбэры |
Месца вучобы | |
Занятак | батанік |
Навуковая сфэра | батаніка |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьЎільям Гант Пэйнтэр нарадзіўся 16 ліпеня 1835 году ў Эстане каля Бірмінггэму. Быў старэйшым сынам зь пяці дзяцей Ўільяма, галянтарэйшчыка, і ягонай жонкі Сары, у дзявоцтве Гакс (Hawkes). Перад тым, як далучыцца да ангельскай царквы, пачынаў сваю кар’еру ў банкаўскай справе[2]. У 1861 годзе працаваў у Чэлсі памочнікам мірскога прапаведніка[3]. Пэйнтэр наведваў Ісьлінгтанскі місіянэрскі коледж (Islington Missionary College), дзе ён чакаў свайго адпраўленьня за мяжу, аднак, па сканчэньні коледжу, застаўся вікарыем у Барбоне ў Ўэстмарлэндзе. Менавіта тут ён сустрэўся з Робэртам Ўудам, які пазнаёміў яго з батанікай.
У 1865 годзе Пэйнтэр стаў вікарыем у Гай-Ўайкомбе, дзе сустрэў Джэймза Брытэна, які ўжо апублікаваў свой навуковы даклад і працаваў у гербарыюме К’ю Гардэнз. Незважаючы на каталіцкае веравызнаньне Брытэна, абодва шмат шпацыравалі разам, абменьваючыся сваімі цікавасьцямі ў батаніцы. Пэйнтэр ажаніўся з Джэйн Стэмпс у 1871 годзе[4]. У 1881 годзе ён і яго жонка жылі ў Бэдмінстэры, Сомэрсэт, дзе ён быў вікарыем[5].
Пэйнтэр правёў значную работу па кадыфікацыі флёры Дэрбішыру. У 1881 годзе ён апублікаваў грунтоўную публікацыю з дадатковымі нататкамі ў 1889 годзе. Разам яны сфармавалі аснову навуковай працы «Contributions to the Flora of Derbyshire»[6], якую неўзабаве прарэцэнзаваў брыёлягіст Джэймз Юстэс Бэгнэл[7]. Пэйнтэр апублікаваў чарговы дадатак да сваёй працы ў часопісе «The Naturalist», што ўказвала на жаданьне яе палепшыць. Бэгнэл быў прызнаным аўтарытэтам па моху і апублікаваў падобную на Пэйнтэраву працу па флёры Ўорўікшыру (Flora of Warwickshire).
У 1891 годзе Пэйнтэр быў вікарыем у Бідулфе ў Стэфардшыры. Пасьля ў 1894 годзе ён быў прызначаны прыхадзкім пастарам Стырчлі ў Шорпшыры. За час яго знаходжаньня прыход быў мадэрнізаваны, аднак больш за ўсё Пэйнтэр адзначыўся сваім доглядам за станам царквы і навакольных будынкаў[8].
Застаючыся ў Фалмуце ўвесну 1898 году, Пэйнтэр узяўся за дасьледваньне моху. Адгэтуль мох стаў ягонай галоўнай сфэрай батанічных інтарэсаў. Падарожнічаючы і мяняючы расьлінныя экзэмпляры ён быў здольны пісаць навуковыя нарысы па імховай флёры Дэрбішыру, Брэкану, Фалмуту і Кардыганшыру. Пэйнтэр заставаўся ў Стырчлі да 1909 году, дзе яго батанічныя і геалягічныя ўзоры былі прадстаўленыя ўва ўнівэрсытэцкім коледжы Абэрыстўіту. Пэйнтэр памёр у наступным годзе і быў пахаваны ў Стырчлі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ William Hunt Painter. Herbaria@Home. Праверана 28 March 2011 г.
- ^ 1851 census, (Registration district: Birmingham, St Mary’s)
- ^ 1861 census, (Registration district: Chelsea NE district, 4)
- ^ Members of the Moss Exchange Club, Mark Lawley, Royal Botanical Gardens, Edinburgh, accessed March 2011
- ^ 1881 census, Bedminster, Somerset
- ^ William Hunt Painter, A Contribution to the Flora of Derbyshire, being an account of the flowering plants, ferns, and characeae found in the county, London: Bell, 1889
- ^ Review, J.E. Bagnall, Journal of Botany, 1899, 318
- ^ A History of the Rectory of St. James', accessed March 2011
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЎільям Гант Пэйнтэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў