Ўэнздэй

амэрыканскі камэдыйны сэрыял жахаў

«Ўэнздэй» (па-ангельску: Wednesday[2][3]) — амэрыканскі сэрыял аб сталеньні ў жанры камэдыі жахаў са звышнатуральнымі элемэнтамі, заснаваны на пэрсанажы Ўэнздэй Адамз зь Сямейкі Адамз. Стваральнікамі сэрыялу выступілі Альфрэд Гоф і Майлз Мілар. Галоўную ролю грае Джэна Артэга; таксама ў сэрыяле зьяўляюцца Гвэндалін Крысьці, Рыкі Ліндгоўм, Джэймі Макшэйн, Гантэр Дуэн, Пэрсі Гайнз Ўайт, Эма Маерз, Джой Сандэй, Джорджы Фармэр, Наомі Дж. Агава і Крыстына Рычы. Кэтрын Зэта-Джонз, Люіс Гусман і Ісаак Ардонэс зьяўляюцца ў эпізодах. Рэжысэрам чатырох з васьмі эпізодаў выступіў Тым Бэртан, які таксама зьяўляецца выканаўчым прадусарам. Прэм’ера сэрыялу адбылася 23 лістапада 2022 году на Netflix.

«Ўэнздэй»
па-ангельску: Wednesday
Выява лягатыпу
Жанр камэдыйны тэлесэрыял[d], містэрыя на тэлебачаньні[d][1], фэнтэзійны тэлесэрыял[d], маладзёвыя тэлепраграмы[d], крымінальны сэрыял[d], камэдыя жахаў[d], містычная літаратура[d], тэлесэрыял жахаў[d][1] і гісторыя пра сталеньне[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Сямейка Адамз[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Вытворчасьць MGM Television[d] і Netflix
Распаўсюд Netflix
Працягласьць 360 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сэрыял уяўляе сабой дэтэктыўную гісторыю, напоўненую звышнатуральнымі сіламі. Галоўная гераіня сэрыялу — Ўэнздэй Адамз зь сямейкі Адамз і адзіная дачка Гомэза й Мартышы Адамз, якая становіцца студэнткай акадэміі «Нэвэрмор». Яна спрабуе авалодаць сваімі экстрасэнсорнымі здольнасьцямі, што толькі праяўляюцца, перашкодзіць жахлівым забойствам пачвары, якая тэрарызуе мясцовы гарадок Джэрыка, а таксама разгадаць таямніцу, у якую былі ўцягнутыя яе бацькі 25 гадоў таму. Усё гэта адбываецца на фоне яе новых і вельмі заблытаных адносін у Акадэміі «Нэвэрмор».

Асноўныя ролі

рэдагаваць
  • Джэна Артэга — Ўэнздэй Адамз, 15-ці гадовая (на пачатак сэрыялу) дачка Гомэза й Мартышы. Валодае экстрасэнсорнымі здольнасьцямі.
    • Джэна Артэга — Гудзі Адамз, вядзьмарка, карэнная амэрыканка й далёкі продак Ўэнздэй.
  • Гвэндалін Крысьці — Ларыса Ўімз, дырэктар Акадэміі «Нэвэрмор». Былая сяброўка й суседка па пакою Мартышы Адамз.
  • Рыкі Ліндгоўм — Валеры Кінбат, псыхіятар у градзе Джэрыка.
  • Джэймі Макшэйн — Донаван Галпін, шэрыф у горадзе Джэрыка. Бацька Тайлера.
  • Гантэр Дуэн — Тайлер Галпін, сын шэрыфа. Мае рамантычныя пачуцьці да Ўэнздэй. Захоўвае страшэнны сакрэт.
  • Пэрсі Гайнз Ўайт — Ксаўе Торп, вучань акадэміі «Нэвэрмор». Мастак, які здольны ажыцьцяўляць свае малюнкі, бачыць прарочыя сны. Былы хлопец Б’янкі.
  • Эма Маерз — Інід Сінклер, вучаніца акадэміі «Нэвэрмор», ваўкалак. Суседка Ўэнздэй па пакою, якая намагаецца пасябраваць зь ёю. Дзяўчына Аяксу.
  • Джой Сандэй — Б’янка Барклей, вучаніца акадэміі «Нэвэрмор», сырэна. былая дзяўчына Ксаўе.
  • Джорджы Фармэр — Аякс Пэтропаліс, вучань акадэміі «Нэвэрмор», гаргона ў якую закаханая Інід.
  • Наомі Дж. Агава — Ёка Танака, вучаніца акадэміі «Нэвэрмор», упыр.
  • Крыстына Рычы — Мэрылін Торнгіл, настаўніца батанікі ў акадэміі «Нэвэрмор».
  • Муса Мустафа — Юджын Атынгэр, вучань акадэміі «Нэвэрмор», сябра клюбу пчаляроў «Зыкі Нэвэрмору» разам з Ўэнздэй. Можа кіраваць пчоламі.

Сэрыял пабіў рэкорд Netflix паводле колькасці гадзін прагляду англамоўнай праграмы за першы тыдзень. Па дадзеных Netflix за першы тыдзень сэрыял «Уэнздэй» паглядзелі 341,2 мільёны гадзін. Раней рэкорд належаў 4-м сэзону «Дзіўныя рэчы», які за 1 тыдзень паглядзелі ў 335,01 мільёны гадзінаў[4].