Ітакуакесэтуба

горад у Бразыліі

Ітакуакесэту́ба (па-партугальску: Itaquaquecetuba) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 375 тысячы чалавек[2]. Ёсьць часткай аглямэрацыі Вялікага Сан-Паўлу.

Ітакуакесэтуба
Герб Ітакуакесэтубы Сьцяг Ітакуакесэтубы
Дата заснаваньня: 1958
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 81,777 км²
Вышыня: 790 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 08570-000 até 08599-999
Геаграфічныя каардынаты: 23°29′11″ пд. ш. 46°20′55″ з. д. / 23.48639° пд. ш. 46.34861° з. д. / -23.48639; -46.34861Каардынаты: 23°29′11″ пд. ш. 46°20′55″ з. д. / 23.48639° пд. ш. 46.34861° з. д. / -23.48639; -46.34861
Ітакуакесэтуба на мапе Бразыліі
Ітакуакесэтуба
Ітакуакесэтуба
Ітакуакесэтуба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.itaquaquecetuba.sp.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

Горад быў заснаваны паміж 1560 і 1563 гадамі езуітамі на чале з айцом Жузэ дзі Аншыетам, непадалёк ад паселішчаў тубыльцаў. Першай пабудовай места лічыцца каталіцкая капліца. Паселішчу бракавала разьвіцьця, і да пачатку ХХ стагодзьдзя яно было амаль бязьлюдным. Да 1958 году Ітакуакесэтуба быў раёнам Мажы-дас-Крузысу. Па вылучэньню ў асноўную адміністрацыйную адзінку, дзякуючы высілкам перша мэра места Вікторыю Эўхэнію Дэлібэрату, горад пачаў прамысловае разьвіцьцё, якое паспрыяла ўзбуйненьню места.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць