Ісмэна
Ісмэна (па-старажытнагрэцку: Ἰσμήνη) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] бэатыйская гераіня, якая лічылася заснавальніцай адной з бэатыйскіх абшчын.
У розных варыянтах паданьняў пра Эдыпа Ісмэна зьяўляецца яго дачкой то ад Якасты[2], то ад Эўрыганэі. У Сафокла («Эдып у Калоне») Ісмэна ў Атыцы далучаецца да свайго бацькі, які вандруе з Антыгонай.
Паводле Ёна Хіёскага, Ісмэна і Антыгона спалены ў храме Геры Ляадамантам (сынам Этэокла).
Паэт Мімнэрм пісаў, што Ісмэна была ў любоўнай сувязі зь нейкім Феаклімэнам і была па намове Атэны забіта Тыдэем падчас спатканьня зь ім, каля крыніцы, якая таксама стала звацца Ісмэна[3].
Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Тываў», трагедыяў Сафокла «Эдып у Калоне» і «Антыгона».
У гонар Ісмэны названы астэроід (190) Ісмэна, адкрыты ў 1878 годзе.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІсмэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў